На шляху да храма

Узор сапраўднага патрыятызму

сборищеТакое вызначэнне даем як “Повесть временных лет”, так і яе аўтару – гэта прападобны Нестар Летапісец Пячэрскі.
900-годдзю яго прастаўлення былі прысвечаны чарговыя педагагічныя праваслаўныя чытанні, удзельнікаў якіх на гэты раз гасцінна прымала СШ №2 г. Мікашэвічы.
Падзеі, што апісваў святы, былі так даўно – і, тым не менш, яго імя знаёма кожнаму школьніку: па гэтым летапісе вывучаем паходжанне славянскіх народаў.
Гэта суладдзе мэтаў адлюстроўвалі і прамоўцы. Іерэй Аляксандр Масяйчук, клірык Мікашэвіцкага храма ў гонар Нараджэння Прадцечы і Хрысціцеля Гасподня Іаана, спыніўся на жыцці Нестара Летапісца. Настаўніца СШ №1 г. Мікашэвічы Ніна Цяльпук прааналізавала “Повесть временных лет” як помнік гісторыі і літаратуры. Манах жыў у Кіева-Пячэрскай лаўры, лічыцца духоўным ахоўнікам Кіеўскай духоўнай акадэміі. Аб гэтым паведаміў яе выпускнік-2005 іерэй Сергій Крышталь, настаяцель храма іконы Божай Маці “Взыскание погибших” г. Лунінца.
Другая, умоўна кажучы, частка чытанняў сканцэнтравала ўвагу на нацыянальных святынях. Аб сучасніцы святога – прападобнай Ефрасінні, ігуменні Полацкай – эмацыянальна, з прэзентацыяй ілюстрацый на інтэрактыўнай дошцы, расказала настаўніца СШ №2 г. Мікашэвічы Ірына Каднікава. Сабору беларускіх святых, дзень памяці якіх адзначаецца ў трэцюю нядзелю па Тройцы (сёлета – гэта 29 чэрвеня), прысвяціў сваё выступленне іерэй Сергій Чыж, настаяцель Спаса-Прэабражэнскага храма в. Язвінкі. Аб перакладах богаслужбовых кніг на беларускую мову і асобах перакладчыкаў паведаміла настаўніца гімназіі імя У.І. Ня-дзведскага Алена Нямчэня.
Падводзячы вынікі сустрэчы, галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму Лунінецкага райвыканкама ТаццянаТрэгубава адзначыла:
– Педагагічныя праваслаўныя чытанні – справа параўнаўча новая. Спрабуем розныя формы, шукаем самыя надзённыя тэмы. У мінулым годзе абмеркаванне пытанняў было больш ажыўленым, дыскусійным. Сёлета мерапрыемства насіла больш лекцыйны, інфармацыйны характар. Давайце разам падумаем, што мэтазгодна прапанаваць для веснавых чытанняў-2015.
Аддзелы адукацыі – і свецкі, і рэлігійны – чакаюць водгукаў. У любым выпадку, відавочна скіраванасць думак многіх людзей да гістарычнай памяці, паслядоўны прыклад захавання якой на працягу тысячагоддзяў паказвае царква.
Таццяна КАНАПАЦКАЯ.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть