На шляху да храма

Вечныя каштоўнасці жыцця

храмвыставкаКніжная выстава ў храме іконы Божай Маці “Взыскание погибших” аб’яднала прадстаўнікоў розных пакаленняў.
Выданні красамоўна адлюстроўвалі палітычную сітуацыю ў былой вялікай краіне, калі атэістычныя ўлады больш чым на 70 год пазбавілі грамадства рэлігійнай асветы. Але людзі, якія праглі духоўнасці, беражліва захоўвалі кнігі ХVIII-XIX стагоддзяў, каб у канцы ХХ-га шчыра перадаць іх тым, хто благагавейна працягне шанаванне прац вялікіх падзвіжнікаў. Менавіта такі каштоўны збор з сямейных бібліятэк былых свяшчэннаслужыцеляў давераны настаяцелю храма іерэю Сергію Крышталю.
Работнікі цэнтральнай бібліятэкі Аксана Максімчук і Таццяна Лазько прадставілі старажытныя факсімільныя выданні, што, да гонару нацыі, адноўлены ў наш час. Гэта Ефрасіньеўскае і Слуцкае Евангеллі, Біблія на трох мовах, фотаальбомы, прысвечаныя царственным страстацерпцам і Патрыярху Алексію ІІ, мастацкія ілюстрацыі Старога і Новага Запаветаў.
Бібліятэкар сельгаскале-джа Ніна Дамашэвіч занатавала сустрэчу на відэакамеру. Яе калега з політэхнічнага каледжа Вера Скіба выказала ўдзячнасць айцу Сергію за выдатны ўрок бібліяграфіі, пасля якога хочацца прачытаць не дзве (што лічыцца станоўчым вынікам падобных мерапрыемстваў), а ўсе прадстаўленыя кнігі, таму што кожная значна ўзбагачае святлом новых ведаў.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть