На шляху да храма

Храм «узмацніў» голас

Напярэдадні велікодных святаў храм іконы Божай Маці “Взыскание погибших” быў абсталяваны гукаўзмацняльнай апаратурай.
Такі дыхтоўны падарунак падрыхтаваў царкве калектыў упраўлення капітальнага будаўніцтва райвыканкама. Настаяцель і прыхаджане выказваюць шчырую ўдзячнасць кіраўнікам УКБ: былому – Віктару Бялко і цяперашняму – Анатолю Клопату. Спрыяннем ахвяравальнікаў пропаведзі свяшчэнніка і спевы царкоўнага хору добра чутны ў храме і разносяцца па наваколлі.

детки

Велікодная пропаведзь увасобілася ў словы песень, якія ў Светлую Нядзелю вучні харавога аддзялення дзіцячай школы мастацтваў дарылі прыхаджанам храма іконы Божай Маці “Взыскание погибших”.

Пасля выступлення юных гасцей з педагогамі Юліяй Бузынчык (хормайстар) і Таццянай Калешка (канцэртмайстар) пляцоўку перад алтаром занялі выхаванцы ня-дзельнай школы. Уражанне ад тэатралізацыі дапаўнялі прыгожыя сцэнічныя касцюмы выканаўцаў. Асаблівае замілаванне выклікалі малодшакласнікі (настаўнік Ніна Ільючык). Праз ролі розных насякомых дзеці “растлумачылі” прысутным, за якія цудоўныя якасці характару атрымала сваю незвычайную назву божая кароўка. Вучні сярэдняга класа (настаўнік Таццяна Капліч) падрыхтавалі велікодную інсцэніроўку аб пошуках шляху да храма. Як сапраўдныя артысты выглядалі старшакласнікі (настаўнік Ірына Молчан). Яны нагадалі вечныя сюжэты біблейскай гісторыі.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть