На шляху да храма

Юныя лунінчане ўзняліся на “Фавор”

фавору складзе каманды Пінскай епархіі, якая ўпершыню прыняла ўдзел у міжнародным інтэлектуальным турніры.
Гульні для разумнікаў і разумніц арганізавала Маладзёжнае аб’яднанне Беларускай праваслаўнай царквы, прысвяціўшы іх 70-годдзю вызвалення Беларусі ад фашыстаў і 700-годдзю Прападобнага Сергія Раданежскага. Турнір адбыўся з 7 па 10 красавіка ў Гомелі, у абласным Палацы творчасці дзяцей і моладзі.
Яшчэ на вячэрні Кірыл САВІЧ і Мікіта НАСКОВІЧ дапамагалі на службе настаяцелю Лунінецкага храма іконы Божай Маці “Взыскание погибших” іерэю Сергію Крышталю, а ўжо раніцай, разам з прадстаўніком Пінска і двума – Баранавічаў, накіраваліся ў цэнтр суседняй вобласці. Юныя знаўцы з трох гарадоў Брэстчыны выступілі вельмі паспяхова, аб чым сведчаць падарункі і ўзнагароды. Нашы землякі, дапаўняючы адзін аднаго, ахвотна дзеляцца ўражаннямі:
– У спаборніцтвах прынялі ўдзел каманды з 15-ці епархій, у тым ліку – з Расіі.
– Як і на любой алімпіядзе, некаторыя пытанні мы ведалі горш, некаторыя – лепш.
– Адпаведна з гэтым, атрымалі і ўзнагароды. У намінацыі “7х7 для эрудытаў” і “Мазгавы штурм” адзначаны дыпломамі за другое месца, у намінацыі “Вялікі экран” – за першае.
– Наша каманда заваявала і Гран-пры – пасведчанне аб гэтым уручана кожнаму іграку.
– Прызамі сталі “залаты” медаль у прыгожай шклянай скрынцы і вялікі насценны гадзіннік з памятным надпісам Гомельскай епархіі.
– Гэта ў дадатак да ручкі, блакнота, рукзака – усё з лагатыпам “Фавор”.
– Калі нас як прызёраў аб’явілі першы раз, мы былі ў захапленні. А ўладыка Сцяфан, епіскап Гомельскі і Жлобінскі, усміхаецца: пастойце на сцэне, вас яшчэ неаднаразова будуць выклікаць.
– Не адчулі праяў канкурэнцыі. Пасябравалі з многімі хлопцамі з іншых гарадоў. Усе яны шчыра віншавалі нас з перамогай.
– У нас была разнастайная культурна-адукацыйная і паломніцкая праграма. Наведалі ў Гомелі абласны музей ваеннай славы і палац Румянцавых-Паскевічаў, Свята-Іаанаўскі Кармянскі жаночы манастыр, Веткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый імя Фёдара Шклярава…
– Усё было настолькі цудоўна, што проста не можам з чымсьці параўнаць. Лічым, што адбылася адна з самых значных падзей у нашым жыцці.
Радасць 8-класніка СШ №2 і 9-класніка СШ №1 па-дзяляюць іх бацькі, сябры, настаўнікі, прыхаджане. Як вядома, Фавор – гэта гара на Святой Зямлі, дзе здзейснілася Перамяненне Гасподняе. Марачы аб яе наведванні, юнакі асэнсоўваюць, што спачатку трэба імкнуцца да дасягнення духоўных вышынь. Відавочна, што Кірыл і Мікіта ўпэўнена крочаць у напрамку свайго Фавору.
Таццяна КАНАПАЦКАЯ. Фота аўтара.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть