На шляху да храма

З экскурсіі – у паломніцтва

экскурсияТакі шлях у звычайны дзень пасля ўрокаў здзейснілі больш як сорак вучняў Лобчанскай БШ і Дубаўскай СШ.
Спачатку на Кургане Бессмяротнасці яны ўшанавалі памяць ахвяр фашызму. З цікавасцю даведаліся, што гэта мясціна жальбы занатавана ў кнізе Уладзіміра Караткевіча “Зямля пад белымі крыламі”.
Працягам знаёмства юных вяскоўцаў са славутасцямі райцэнтра стала наведванне храма іконы Багародзіцы “Взыскание погибших”. Настаяцель іерэй Сергій Крышталь правёў гутарку аб уладкаванні Дома Божага, паказаў найбольш шануемыя абразы, створаныя вядомымі расійскімі і мясцовымі іканапісцамі. На завяршэнне сустрэчы вучні і настаўнікі пакланіліся часцінкам мошчаў святых з Троіца-Сергіевай і Кіева-Пячорскай лаўраў. Сярод іх – Прэпадобны Нестар Летапісец, аўтар “Аповесці мінулых гадоў”, 900-годдзе якога адзначаецца сёлета.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть