На шляху да храма

З жыцця – вечнасці

належыць цяпер незабыўная лунінчанка, са спевамі якой сустрэлі пачатак вясны.
У інфармацыйна-асветніцкім цэнтры пры храме іконы Божай Маці “Взыскание погибших” адбылася чарговая нядзельная сустрэча, ганаровымі гасцямі якой былі прадстаўнікі Мікашэвіч. Прыгадалі вялікага рускага паэта Аляксандра Пушкіна, што быў смяротна паранены ў лютым. Увагу прысутных прыцягнула выступленне на тэму “Маральныя асновы Таццяны Ларынай – хрысціянкі”, якое падрыхтавала выкладчыца мікашэвіцкай СШ №2 Ніна Грошава. Вядома, што геній рускай паэзіі духоўным настаўнікам называў Філарэта, мітрапаліта Маскоўскага. Удзельнікі сустрэчы былі ўражаны паведамленнем, што часцінкі мошчаў свяціцеля знаходзяцца ў новым лунінецкім храме як падарунак манахаў Троіца-Сергіевай лаўры.
Апошні месяц зімы заўсёды будзе нагадваць аб Наталлі Мурко, якая нара-дзілася 29 лютага. Адной з вяршынь яе шматграннага таленту была праграма “Зачараванне рускага раманса” – творы славутых кампазітараў на вершы самых вядомых паэтаў ХІХ стагоддзя. Захаваўся запіс аднаго з канцэртаў, прагляд якога зрабіў вялікае ўражанне на прысутных. Аказалася, што пры ўсёй вядомасці Наталлі Іванаўны многія жыхары раёна працягваюць адкрываць для сябе цудоўны вобраз “лу-нінецкага салаўя”.
Настаяцель іерэй Сергій Крышталь:
– Нават па адным фрагменце бачна, колькі хрысціянскіх каштоўнасцей увасабляла спявачка. Голас і прыгажосць – ад Бога, але адначасова – надзвычайная сціпласць. Відавочна, што артыстка адчувае няёмкасць, калі яе хваляць, гавораць кампліменты…
Настаўніца СШ №2 г. Мікашэвічы Галіна Грыцкевіч:
– Чула спевы Наталлі Мурко па раённым радыё, але ніколі не была на яе канцэртах, нават не ўяўляла, якая гэта прыгожая і таленавітая жанчына.
Рэгент царкоўнага хору Алена Кавалевіч:
– Не магу без слёз слухаць спевы Наталлі Іванаўны. Яна і цяпер вучыць нас жыць, даючы прыклад вялікай працавітасці. Калі цалкам аддаваць сябе прафесіі, роднай зямлі, навакольным, значыць, у людской памяці застанешся навечна…
Таццяна КАНАПАЦКАЯ.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть