На шляху да храма

Знаёмства з мужным чалавекам

Знаёмтсва з мужным чалавекам адбылося ў інфармацыйна-асветніцкім цэнтры храма іконы Божай Маці “Взыскание погибших”.

Нядзельная сустрэча была прысвечана Міжнароднаму дню інвалідаў. Канцэрт падрыхтаваў ансамбль “Палеская крыніца”, што сёлета адзначаў 40-годдзе стварэння. мужны 2Як вядома, ён дзейнічае пры раённай арганізацыі Беларускага таварыства інвалідаў па зроку. Ад страты яго з юных год церпіць і кіраўнік ансамбля Андрэй Гурбановіч. Але самадзейны паэт і кампазітар стварае пранікнёныя меладычныя песні, што з задавальненнем выконваюць не толькі спевакі “Палескай крыніцы”. Творы Андрэя Данілавіча гучаць далёка за межамі раёна. I ўсё ж найбольшы водгук напісаныя сэрцам радкі, пакладзеныя на ноты, выклікаюць менавіта ў выкананні аўтара. Так было і ў час гэтай праграмы, якую правяла Надзея Кічатава. Цёпла прымаліся таксама вершы, якія чыталі Ніна Нікіцюк і Надзея Давыдчык. мужны_1Удзячная публіка не шкадавала апладысментаў. Гасцей павітаў настаяцель іерэй Сергій Крышталь, уручыўшы пачастункі самадзейным артыстам і самым маленькім гледачам. У калядны пост вернікі ўступаюць з пачуццём захаплення прыкладам мужнасці і адданага служэння творчасці, які паказвае ўраджэнец Кажан-Гарадка.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть