Общество

На службу ў аддзел аховы

Падраздзяленні аховы органаў унутраных спраў ажыццяўляюць функцыі ў сферы ахоўнай дзейнасці, падтрымліваюць грамадскі парадак на ахоўных аб'ектах, у зонах пастоў і маршрутаў патрулявання. Расказвае выконваючы абавязкі начальніка Мікашэвіцкага аддзялення Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь Дзмітрый ВОЛЧЫК:

– Наша аддзяленне – гэта мабільная служба, аснашчаная сучаснымі тэхнічнымі сістэмамі і сродкамі аховы, спецыяльным аўтатранспартам, аўтаматычнай зброяй, сродкамі індывідуальнай абароны, службова-вышуковымі сабакамі.

Будзем рады  бачыць у нашых радах  маладых людзей ва ўзросце да 28 год, якія па стану здароўя і маральных якасцях здольныя выконваць службовыя абавязкі. Да таго ж, кандыдаты павінны мець станоўчыя характарыстыкі з месца работы ці вучобы, не судзімыя, як і іх блізкія родныя і не знаходзіцца на ўліку ў РАУС у сувязі з супрацьпраўнымі паводзінамі, якія маюць не больш за пяць адміністрацыйных спагнанняў (акрамя 17.1; 17.3; 10.5; 18.16). Перавага аддаецца маладым людзям, якія прайшлі тэрміновую службу ва ўнутраных вайсках МУС Рэспублікі Беларусь, маюць сярэднюю спецыяльную або вышэйшую адукацыю, спартыўныя разрады ў адзінаборствах, вадзіцельскае пасведчанне (катэгорыі “В” і “С”) і вопыт практычнага ваджэння не менш як 2 гады, а таксама практычныя навыкі работы са службова-вышуковымі сабакамі. За дадатковай інфармацыяй можна звяртацца ў рабочыя дні з 9.00 да 18.00 па тэлефонах: 3-49-00, 3-49-03.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть