Общество

На старце – пасяўная

посевнаяБольш як 200 чалавек – прадстаўнікоў Лунінецкага, Пінскага, Столінскага і Іванаўскага раёнаў – на мінулым тыдні гасцінна прымаў на сваёй тэрыторыі СВК “Вулькаўскі світанак”. Тут праходзіў абласны семінар-нарада па гатоўнасці сельскагаспадарчых арганізацый да веснавых палявых работ.
Мерапрыемства ла-
дзілася пад кіраўніцтвам намесніка старшыні аблвыканкама Мікалая Токара. Удзел у ім бралі намеснікі старшыні аблсельгасхарчу Аляксей Трацюк і Аляксандр Дарашэнка, загадчык сектара па вытворчасці і выкарыстанню кармоў Віталь Кулак, начальнік інспекцыі, галоўны дзяржаўны інжынер-інспектар дзяржтэхнагляду Вячаслаў Хлебус, генеральны дырэктар “Брэстаблаграсервіс” Уладзімір Махнач, дырэктар “Брэсцкай абласной дзяржаўнай інспекцыі па насенняводству, каранціну і ахове раслін” Уладзімір Сянчук, генеральны дырэктар “Брэстмеліявадгас” Мікалай Клімовіч, старшыня райвыканкама Васіль Агіевіч.
Прасторная пляцоўка машынна-трактарнага парку гаспадаркі ў гэты дзень нагадвала выставу сельскагаспадарчай тэхнікі і агрэгатаў, неабходных пры правядзенні веснавых палявых работ. Разам з прывычнымі механізмамі тут можна было ўбачыць і імпартныя навінкі. Сферу іх прымянення, асаблівасці і перавагі ў ходзе прагляду каменціраваў прадстаўнік замежнай фірмы. У той жа час, са слоў Аляксея Трацюка можна было зразумець, што нашы айчынныя аналагі мала ў чым саступаюць імпарту, хіба што ў кошце. Выехаўшы на поле, паназіралі за работай механізатараў, занятых на падсеве траў пад азімыя на зялёны корм, а таксама на баранаванні, унясенні мінеральных угнаенняў і “рамонце” пашы. На некаторых нюансах, здавалася б, усім зразумелых аперацый, раз-пораз спыняліся прадстаўнікі вобласці, канцэнтруючы ўвагу прысутных на момантах, якія б спрыялі павышэнню ўрадлівасці сенажаці і пашы. Менавіта багацце кармавой базы і яе якасць чырвоным радком праходзіла праз увесь семінар. Не сакрэт, што фінансавы дабрабыт сённяшніх сельгасвытворцаў напрамую залежыць ад ступені развіцця жывёлагадоўчай галіны. Аб тым, што яна сабой уяўляе ў “Вулькаўскім світанку” ўбачылі, пабываўшы на МТФ №1.

З аб’ектаў сацыяльна-культурнага развіцця наведалі Вулькаўскую 2 СШ – самую прыгожую і сучасную на Лунінеччыне. А пленарнае пасяджэнне праводзілі ў мясцовым Доме культуры.
Яшчэ перад пачаткам нарады Мікалай Токар звярнуў увагу прысутных на тое, што на палях пайшлі ў рост азімыя збожжавыя і рапс, зазелянела трава. Таму самы час весці гаворку не пра падрыхтоўку, а пачатак пасяўной. Умовы надвор’я дазваляюць смела выводзіць на палі агрэгаты, што ўжо робіцца ў чатырох раёнах вобласці. Ад якаснай і своечасовай сяўбы ў многім залежыць вага будучага ўраджаю. Таму вельмі важна мабілізаваць усе сілы на выкананне пастаўленых задач, выкарыстоўваючы пры гэтым унутраныя рэзервы – уменне рацыянальна арганізаваць работу і ўзмацненне працоўнай і тэхналагічнай дысцыпліны.
Што датычыць фінансавай падтрымкі, то яна, па меры магчымасці, аказваецца. Толькі на падрыхтоўку тэхнікі да веснавых палявых работ аблвыканкам выдзеліў 30 мільярдаў рублёў ільготнага беспрацэнтнага крэдыту, яшчэ 18 мільярдаў рублёў накіроўваюцца на абслугоўванне энерганасычаных трактароў, а таксама падрыхтоўку кормаўборачнай тэхнікі. Паступаюць сродкі на выкуп азотных угнаенняў і набыццё гаруча-змазачных матэрыялаў. На выкананне веснавых палявых работ у вобласці прадугледжаны 321 мільярд рублёў крэдытных сродкаў. Было таксама адзначана, што на палях Брэстчыны сёлета вельмі мала вільгаці, таму неабходна як мага хутчэй “закрываць” яе, выкарыстоўваючы пры гэтым спецыяльныя агранамічныя прыёмы. Спрыяльныя дні трэба максімальна выкарыстаць для падсеву шматгадовых траў. Акрамя таго, няварта забываць пра праполку азімых, падкормку і апрацоўку пасеваў ад хвароб і шмат іншых сельскагаспадарчых работ, якія пачынаюцца вясной.
На тэхналагічныя моманты пры іх выкананні звярнуў увагу ў сваім выступленні Аляксей Трацюк.
У ходзе нарады выступаючыя ўзнімалі пытанні, якія датычылі набыцця гербіцыдаў і пестыцыдаў, навігатараў на тэхніку, занятую на ўнясенні тукаў. Асаблівая ўвага была звернута на неабходнасць сортаабнаўлення: сёлета забаронена выкарыстанне насення збожжавых ніжэй другой рэпрадукцыі. Да ведама прысутных былі даведзены і шэраг змяненняў умоў пры правядзенні вапнавання глебы, меліярацыйных работ, вяртанні крэдытаў. Былі дадзены канкрэтныя парады і рэкамендацыі для паспяховага правядзення пасяўной кампаніі.

 

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть