Общество
НАЦЫЯНАЛЬНАЯ СВЯТЫНЯ Ў ЛУНІНЦЫ
Раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма раёна атрымала славутае Слуцкае Евангелле.
Як вядома, не так даўно выпадкова знойдзены рарытэт атрымаў другое жыццё ў выдавецтве Беларускага Экзархата, што надрукавала факсімільнае выданне. Відавочна, многія памятаюць: першы экземпляр Слуцкага Евангелля Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка падарыў Патрыярху Усяя Русі Кірылу ў час яго пастырскага візіту на Беларусь. Каштоўнейшы экземпляр знаходзіцца ў кнігасховішчы, але будзе даступны для азнаямлення кожнаму чытачу раёна.