Общество

Нашы – на сталічнай сцэне

Два народныя аматарскія аб’яднанні былі запрошаны ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтва.

У рамках праекта “Аўтэнтычны фальклор. Праблемы захавання, вывучэння, успрыняцця” праведзена VII міжнародная навуковая канферэнцыя. У практычнай частцы – канцэрце – выступілі калектывы “Лабчанка” з Лобчы (мастацкі кіраўнік Настасся Якавец) і “Вытокі” з Дзятлавіч (Мікалай Яскевіч). Спецыялісты-культуролагі з многіх краін свету былі ў захапленні, як самадзейныя артысты раёна прадставілі аўтэнтычныя спевы, этнаграфічны канцэрт, фальклор беларускай глыбінкі.

Теги
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть