Общество

Нашы заробкі

Намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата ў цэлым па арганізацыях раёна (без мікра- і малых арганізацый) за першае паўгоддзе склала 4 904,9 тысячы рублёў, у тым ліку за чэрвень 2014-га – 5 221,7 тысячы рублёў. У параўнанні з чэрвенем 2013-га яна павялічылася на 18,5 працэнта, а ў параўнанні з маем 2014-га – на 1,2 працэнта.
Рэальная заработная плата з улікам росту спажывецкіх цэн на тавары і паслугі ў чэрвені 2014-га ў параўнанні з чэрвенем 2013-га зменшылася на 1,2 працэнта, а ў параўнанні з маем 2014-га – не змянілася.
Самыя нізкія заробкі – 3484,6 тысячы рублёў – у сферы адукацыі; 3840,8 – у сферы прадастаўлення камунальных, сацыяльных і персанальных паслуг; 3869,9 – у сельскай гаспадарцы, паляванні і лясной гаспадарцы; 3984,7 – у прадстаўнікоў аховы здароўя і прадастаўлення сацыяльных паслуг; 4917,3 – у гандлі, арганізацыях па рамонту аўтамабіляў, бытавых вырабаў і прадметаў асабістай гігіены; 5290,8 – у перапрацоўчай прамысловасці; 6400,6 – у вытворчасці, размеркаванні электраэнергіі, газу і вады; 6689,9 – у прамысловасці; 7001,4 тысячы рублёў – у будаўніцтве.
Вольга КАВАЛЕВІЧ, намеснік начальніка Галоўнага статыстычнага ўпраўлення.

 

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть