МикашевичиНовости районаОбществоЭкология

Не чапайце лабелію Дортмана на Белым возеры! (Лунінецкі раён)

Лета — час адпачынку. Усе — і дарослыя, і дзеці, імкнуцца як мага лепш адпачыць, каб потым з новымі сіламі здзяйсняць свае задумы і жыццёвыя планы. Несумненна, найбольш прыемным адпачынкам для нашых землякоў з’яўляецца баўленне часу на Белым возеры. 

Нажаль, многія адпачываючыя  ў час бесклапотнага адпачынку забываюць, што знаходзяцца на прыродаахоўваемай тэрыторыі рэспубліканскага біялагічнага заказніка “Лунінскі”, які быў утвораны для аховы рэдкіх і знікаючых раслін і жывёл, занесеных у Чырвоную кнігу Беларусі.

Асабліва ў бяспечным становішчы знаходзіцца расліна-чарвонакніжнік лабелія Дортмана, якая сустракаецца толькі ў трох раёнах Беларусі і занесена ў Чырвоныя кнігі Беларусі, Расіі і іншых дзяржаў. Гэта вельмі рэдкая расліна расце ў прыбярэжнай часцы возера і на вільготным пясчаным грунце на беразе возера, а гэта месцы найбольшага антрапагеннага ўздзеяння. Цвіце лабелія Дортмана ў ліпені-жніўні, у час найбольшага наплыву адпачываючых.

 Даследавані паказваюць, што колькасць асобін гэтай расліны ў нашым возеры хутка змяншаецца. Адной з прычын гэтай з’явы з’яўляецца пашкоджанне і нават знішчэнне раслін людзьмі ў час адпачынку. Часта ў вадзе возера можна заўважыць плаваючыя кусцікі лабеліі, якія ўжо ніколі не прырастуць, не зацвітуць і не дадуць насення.

 Дарэчы, хочацца згадаць, што лабелія Дортмана з’яўляецца сімвалам Лунінецкага раёна, а выява яе кветачкі змешчана на гербах усіх населеных пунктаў раёна. Значыць, гэтая расліна – гонар нашай малой радзімы.

Хочацца звярнуцца да нашых землякоў з просьбай беражна адносіцца  да раслін-чырвонакніжнікаў, не пашкаджаць і не зрываць расліны, зберагчы наш гонар.

Закон Рэспублікі Беларусь аб ахове навакольнага асяроддзя, а таксама Закон аб раслінным свеце забараняюць любыя дзеянні, якія могуць прывесці да гібелі, скарачэнню або парушэнню асяроддзя вырастання раслін, уключанным ў Чырвоную кнігу.

Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях прадуглежвае пакаранне за знішчэнне, пашкоджанне і парушэнне патрабаванняў па ахове чырвонакніжнікаў або месц іх вырастання ў выглядзе штрафу ад дзесяці базавых велічынь.

Дарагія землякі, давайте выконваць простыя правілы паводзін у час адпачынку на Белым возеры:

Не купайцеся ў месцах, дзе расце лабелія Дортмана!

Не наступайце і не траўміруйце лабелію Дортмана!

Не зрывайце и не чапайце лабелію Дортмана!

Не забруджвайце Белае возера!

Мельянец Раман і Казун Мікіта, вучні Бастынскай сярэдняй школы, члены гуртка “Юныя эколагі”

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть