Общество

НЕЧАКАНЫ ПАДАРУНАК

Сапраўднае шчасце для маці – здароўе дзяцей. З мэтай дапамагчы хворай Сашаньцы Емельяновіч рэдакцыя “ЛН” правяла дабрачынную акцыю па збору сродкаў на яе лячэнне.

Грашовы падарунак сям’я атрымала ў святочны дзень 8 Сакавіка. Вольга Фёдараўна была прыемна здзіўлена і выказала шчырыя словы ўдзячнасці ўсім, хто падтрымлівае іх у цяжкія хвіліны. Маленькая Сашка пакуль не ўмее яшчэ размаўляць, але яе вочкі былі напоўнены радасцю і ўпэўненасцю ў тым, што ўсё абавязкова будзе добра.

Давайце разам дапаможам Сашаньцы! Звяртайцеся ў “ЛН”!


Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть