“НЕЗАБУДКА” СПЯШАЕЦЦА ДАПАМАГЧЫ
Общество

“НЕЗАБУДКА” СПЯШАЕЦЦА ДАПАМАГЧЫ

Для дабрачыннай акцыі, якая пройдзе з 25 па 29 мая на Лунінеччыне, падрыхтавана амаль 3 тысячы прыгожых блакітных кветак.

Па-ранейшаму яе ініцыятарамі выступілі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ларыса Вершаловіч і гаркам БРСМ. Летась удалося сабраць больш як два мільёны рублёў. Сродкі перадалі ў карэкцыйна-развіваючы цэнтр навучання і рэабілітацыі, Мікашэвіцкую і Лунінецкую гарадскія арганізацыі дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам, а таксама набылі навагоднія падарункі для малышоў сацыяльна-педагагічнага цэнтра з дзіцячым прытулкам.

Ад імя Ларысы Георгіеўны, гаркама БРСМ, раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі Саюз жанчын” звяртаемся да вас, шаноўныя землякі. Спадзяемся, сёлета вы будзеце яшчэ больш актыўнымі. Няхай дабрыня і спагада, якую дорыце шчыра і ад душы, вернуцца вам у некалькі разоў больш. Сродкі, сабраныя ў ходзе акцыі, будуць накіраваны на рэабілітацыю Стаса Кавальчука з Галага Бору (хлопчыку перасадзілі нырку бацькі), лячэнне лейкеміі Дашы Гавяйновіч з Мікашэвіч, іншых дзетак. Дапамогу атрымаюць і малазабяспечаныя сем’і Лунінеччыны.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть