Общество

“НІЯКІХ РЭВАЛЮЦЫЙ І УЗРУШЭННЯЎ НЕ БУДЗЕ”

Гэты тыдзень на ААТ “Палессеэлектрамаш” пачаўся з прадстаўлення новага дырэктара. Ім стаў Аляксандр КАЗАКОЎ.

Аляксандр Ігаравіч 35 год працаваў на Барысаўскім заводзе “Аўтагідраўзмацняльнік”. Пачынаў наладчыкам, апошнія 20 год – начальнікам цэха. Прадстаўляючы новага кіраўніка, генеральны дырэктар аб’яднання “Белутормет” Аляксей Аношка ахаратарызаваў яго як адукаванага практыка, які не па чутках ведае вытворчы працэс. А вось што датычыць ліцейнай галіны, то тут спатрэбіцца дапамога калектыву, аб чым і папрасіў завадчан. Аляксей Дзмітрыевіч выказаў спадзяванні, што з прыходам А.І. Казакова на прадпрыемстве пачнецца новы этап развіцця, які дазволіць павялічыць аб’ёмы вытворчасці і выйсці на знешні рынак. У сваю чаргу аб’яднанне будзе аказваць фінансавую і кансультацыйную падтрымку.

– Мы аказвалі і надалей будзем аказваць фундатарскую дапамогу, але толькі на мадэрнізацыю, – запэўніў А.Д.Аношка. – Як кажуць, дапаможам зрабіць вуду, а вось рыбку будзеце лавіць самастойна.

На прадпрыемстве не збіраюцца мяняць сутнасць і стратэгію. У гэтым запэўніў старшыня Назіральнага савета Вячаслаў Сашко. Ён жа выказаў спадзяванні, што новы дырэктар зможа надоўга замацавацца на палескай зямлі і вывесці прадпрыемства на новы ўзровень. Гэтай жа думкі прытрымліваўся і намеснік старшыні райвыканкама Андрэй Мазько, які верыць у перспектыву развіцця завода, але дасягненне пастаўленых задач будзе немагчыма без садзеяння “Белутормета”.

Аляксандр Казакоў разумее, што лёгкім шлях не будзе. Пры гэтым запэўніў: – Рэвалюцый і патрасенняў не будзе. У мяне ёсць свае прынцыпы, якіх прытрымліваюся па жыцці. Гэта сумленнасць, прыстойнасць, выканаўчасць і працоўная дысцыпліна. Паважаю ініцыятыву, таму ўсіх, у каго ёсць інавацыйныя прапановы запрашаю ў свой кабінет. З задачамі, якія прастаіць выканаць, знаёмы. Веру ў тое, што разам зможам дабіцца росквіту прадпрыемства і палепшыць дабрабыт завадчан.

Алена ДАНІЛОВІЧ.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть