Общество

Новы сэрвіс пашырае магчымасці

 

На дыягнастычных станцыях №213 філіяла “Аўтабаза” райспажыўтаварыства і №95 філіяла “Аўтамабільны парк № 10 г. Лунінца” за 8 месяцаў года прайшлі дзяржтэхагляд і атрымалі дазвол на допуск у дарожным руху 12389 адзінак транспарту. З іх 1225 – юрыдычныя асобы. За такі ж перыяд 2020-га – адпаведна 5036 і 1090.

Па словах інжынера Віталя Цыпкевіча, гэтаму спрыялі змяненні нарматыўных актаў:

– Аднак, удасканаленні на гэтым не абмежаваліся. Новы сэрвіс “Белтэхагляда” таксама пашырыў магчымасці. Зараз спрошчана працэдура праверкі часу дзеяння дазволу на допуск транспартнага сродку да руху. На афіцыйным сайце (gto.by)  з’явілася спецыяльная форма пошуку, у якую дастаткова ўвесці рэгістрацыйны знак транспартнага сродку. На экране паявяцца марка і мадэль, а таксама дата заканчэння дазволу. Дадзеныя абнаўляюцца па буднях і актуальны на момант атрымання інфармацыі.

Теги
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть