Общество

НОВЫЯ МАГЧЫМАСЦІ БАНКАЎСКАЙ КАРТКІ

Зусім нядаўна нас здзіўляла, калі героі замежных кінастужак без грошай у кішэні разлічваліся за пакупку ў магазінах, працягнуўшы прадаўцу нейкую картку.
Час не стаіць на месцы, і аб перавагах банкаўскіх пластыкавых картак даведаліся і мы. На іх нам залічваюць заработную плату, па жаданню тых, хто знаходзіцца на заслужаным адпачынку, – пенсію. Яны дапамагаюць за кароткі час аплаціць крэдыты, мабільную сувязь, камунальныя паслугі і іншае. З кожным днём магчымасці пашыраюцца. Перавагі пластыкавых картак, новаўвядзенні і ўзнікаючыя праблемы будуць абмяркоўваць падчас круглага стала прадстаўнікі райвыканкама, банкаўскай сферы і гандлю.
Калі ў вас ёсць пытанні, тэлефануйце на нумар 2-24-41 або дасылайце іх на адрас рэдакцыі “ЛН”: г. Лунінец, пл. Леніна, 12.  

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть