Наша консультацияОбщество

Нюансы арэнднай платы за зямельныя ўчасткі

 

За карыстанне зямельнымі ўчасткамі, якія знаходзяцца ў арэндзе, неабходна плаціць. Памер аплаты вызначаецца дагаворам арэнды.

Ад выплаты вызваляюцца пенсіянеры па ўзросту, інваліды І і ІІ групы, мнагадзетныя сем’і (тры і больш непаўналетніх дзяцей), ваеннаслужачыя тэрміновай ваеннай службы, і тыя, што праходзяць альтэрнатыўную службу, удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны і асобы, якія маюць права на льготнае падаткаабкладанне ў адпаведнасці з Законам “Аб ветэранах”, непаўналетнія і асобы, што прызнаны недзеяздольнымі.

Льгота для дадзенай катэгорыі грамадзян прадастаўляецца на ўчасткі, прадастаўленыя для будаўніцтва дома (пры адсутнасці рэгістрацыі ў доме ці кватэры працаздольных)  і гаража, вядзення асабістай дапаможнай гаспадаркі, агародніцтва, садаводства, сенакосу і выпасу жывёл.

Пры ўплаце за зямельныя ўчастакі, якія знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці, неабходна ўказваць код пляцяжу 04001. Апошні тэрмін уплаты – 15 лістапада.

За больш падрабязнай інфармацыяй звяртацца інспекцыю МПЗ Рэспублікі Беларусь па Лунінецкім раёне па адрасе: г. Лунінец, вул. Я.Коласа, 50 або па тэлефоне: 6-28-41 6-23-30.

Таццяна ВІДНІКЕВІЧ,

галоўны дзяржаўны падатковы інспектар ІМПЗ па Лунінецкім раёне.

 

Теги
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть