Образование

Калейдаскоп прафесій

Не за гарамі доўгачаканы для выпускнікоў школ апошні званок. Давядзецца зрабіць важны крок у дарослае жыццё – вызначыцца з будучай прафесіяй. Многія навучальныя ўстановы напярэдадні ўступнай кампаніі праводзяць шырокамаштабныя акцыі і Дні адкрытых дзвярэй. Менавіта такі прайшоў у мінулую суботу ў Лунінецкім дзяржаўным прафесійным каледжы сельскагаспадарчай вытворчасці.

Тут робяць усё, каб вярнуць моладзь да зямлі, да каранёў, навучыць зноў шанаваць мудрасць «дзе нарадзіўся, там і згадзіўся». У калектыве працуюць таленавітыя і ўлюбёныя ў сваю справу выкладчыкі і майстры вытворчага навучання. Яны разам са сваімі выхаванцамі падрыхтавалі цікавыя майстар-класы па кулінарыі, садаводству і агарод-ніцтву, па будаўнічых прафесіях, меха-нізатарскай справе. На іх пабывалі вучні школ горада і раёна. Гасцямі навучальнай установы сталі больш за 150 патэнцыяльных абітурыентаў. Іх ветліва сустракалі і праводзілі экскурсіі намеснікі дырэктара Н.Р. Баброўнік, С.В. Дашкевіч, М.М. Кругавец, старшыня прафкама В.Г. Каховіч. Сакратар вучэбнай часці і прыёмнай камісіі М.І. Пуляк расказала аб правілах прыёму.

У каледжы разумеюць, што нават самым бліскучым піярам навучэнцаў не прыцягнеш, калі не створаны сучасныя ўмовы для атрымання адукацыі. А яны тут практычна ідэальныя. Гэта – светлыя, утульныя аўдыторыі з сучасным інтэрактыўным і камп’ютарным абсталяваннем, выдатная вытворчая база, шматфункцыянальныя спартыўная і актавая залы, уласны стадыён, добраўпарадкаваны інтэрнат. А яшчэ тут працуюць шматлікія гурткі і спартыўныя секцыі, дзе кожны можа раскрыць свае таленты і здольнасці. Усё гэта ўбачылі тыя, хто прыйшоў пазнаёміцца з навучальнай установай.

Усіх, хто марыць аб прафесіі, якая высока аплачваецца і заўсёды будзе запатрабавана ў жыцці, чакаюць у сельскагаспадарчым каледжы. Тут можна атрымаць:

– бясплатную адукацыю па запатрабаваных прафесіях;

– веды ад высокакваліфікаваных педагогаў;

– стыпендыю, гарачае харчаванне, інтэрнат.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть