ОбразованиеОбществоСпорт

Лунінецкія спартсмены сярод лепшых на Брэстчыне

Двойчы выхаванцы Лунінецкай СДЮШАР узнімаліся на вышэйшую прыступку п’едэстала гонару на абласной спартакіядзе сярод спартыўных устаноў па лёгкай атлетыцы сярод юнакоў і дзяўчат 2007-2008 гадоў нараджэння.

Першую залатую ўзнагароду прынесла камандзе Юлія Жукоўская (СШ №1 г. Лунінца), якая стала лепшай у скачках у даўжыню. Яе поспех падтрымалі тры юнакі ў эстафеце 600х400х200 у складзе Яўгена Абраўца (СШ №2 г. Лунінца), Юліяна Рунева (Лунінская СШ) і Аляксея Кабарыхі (Палеская СШ). Двойчы фінішавала другой Аляксандра Сыцэвіч – у спартыўнай хадзьбе на 2000 і 3000 метраў. Дзяўчынка з’яўляецца выхаванкай Сінке-віцкай СШ, але зараз удасканальвае майстэрства ў Брэсцкім вучылішчы алімпійскага рэзерву. У трайным скачку дзве прадстаўніцы Лунінеччыны ўзняліся на п’едэстал: Алёна Грыневіч стала сярэбраным прызёрам, а Валерыя Бандарэц (абедзве – СШ №2 г. Лунінца) – бронзавым. Яшчэ адна бронзавая ўзнагарода – у скарбонцы Юліяна Руднева ў бегу на 200 метраў.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть