Няхай не крыўдзяцца бацькі — я пайду ў будаўнікі!
Образование

Няхай не крыўдзяцца бацькі — я пайду ў будаўнікі!

день открытых дверей ЛГПТКСПУ прафесійна-тэхнічным каледжы сельскагаспадарчай вытворчасці прайшоў Дзень адкрытых дзвярэй.

Прадстаўнікі ўсіх школ раёна пабывалі ў аўдыторыях і пераканаліся, што для падрыхтоўкі спецыялістаў тут створаны ўсе неабходныя ўмовы. Вялікая колькасць навучальных гадзін адводзіцца вытворчай практыцы. У карпусах для практычных заняткаў ёсць абсталяваныя лабараторыі, майстэрні, сучасная сельскагаспадарчая тэхніка, дзе з падлеткамі працуюць вопытныя майстры вытворчага навучання.

— Да нас паступаюць пасля 9 і 11 класаў, — расказаў у сваім выступленні дырэктар Фёдар Бірыла. — Для дзевяцікласнікаў першы курс — гэта вывучэнне школьных прадметаў, магчымасць за адзін год прайсці праграму сярэдняй школы. На другім курсе выхаванцы паглыбляюцца ў свет спецдысцыплін, праходзяць першую працоўную практыку. Падчас навучання нашы юнакі і дзяўчаты атрымліваюць спецыяльнасці: трактарыст-машыніст, слесар, вадзіцель аўтамабіля, электрагазазваршчык, агароднік, садоўнік, повар, маляр, тынкоўшчык. Выпускнікі, якія атрымалі дыплом тэхніка-механіка, могуць працягнуць атрымліваць адукацыю па бесперапыннай сістэме ў сельскагаспадарчай акадэміі.

У заключэнне гасцей чакаў канцэрт, падрыхтаваны навучэнцамі каледжа. Юнакі і дзяўчаты расказалі, як ім весела жывецца і выказалі надзею, што большая частка прысутных далучыцца да іх.

Марына АРЭШКА



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть