ПАСТУПАЙ У КАЛЕДЖ І ВЫЙГРАЙ APPLE iPHONE 7
Образование

ПАСТУПАЙ У КАЛЕДЖ І ВЫЙГРАЙ APPLE iPHONE 7

Прафесіі вадзіцеля і будаўніка – найбольш прывабныя. У гэтым пераканала размова з абітурыентамі, якія ў ліку першых падалі дакументы ў прыёмную камісію сельскагаспадарча каледжа. Яна пачала працаваць 15 чэрвеня.
Неабходна набраць 175 навучэнцаў на ўзровень прафтэхнавучання і 50 – на атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Дырэктар навучальнай установы Іван Раковіч узначаліў прыёмную камісію. Ён перакананы ў тым, што даведзены план па набору навучэнцаў павінны выканаць. На працягу ўсяго навучальнага года работнікамі каледжа праведзена вялікая работа па прафарыентацыі: рэгулярна наведвалі з агітацыйнай мэтай школы, расказвалі выпускнікам аб навучальнай установе і прафесіях, па якіх вядзецца падрыхтоўка.
Першы дзень работы прыёмнай камісіі стаў сапраўдным святам для тых, хто прыйшоў падаць дакументы. Настрой стварала цудоўная музыка, якая не сціхала перад уваходам у вучэбны корпус, упрыгожаны рознакаляровымі шарыкамі. Кабінет, дзе абітурыенты пісалі заявы, у нейкай ступені нагадваў выставачную залу з унікальнымі вырабамі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, якія адлюстроўвалі талент сённяшніх навучэнцаў, і кубкамі – сведчаннем высокіх спартыўных дасягненняў. У першую гадзіну работы прыёмнай камісіі абітурыенты прыйшлі дружнай кампаніяй. Іх ветліва сустрэла адказны сакратар камісіі Марыя Пуляк са сваімі калегамі. У ліку першых абітурыентаў – выпускнікі лунінецкай СШ №1 Аляксей Іовіч, Уладзіслаў Кавалевіч і Андрэй Аляшкевіч, а таксама Андрэй Наумовіч (СШ №2 г. Лунінца), Аляксандр Каховіч з Вялуцкай СШ і Арцём Цяльпук з Дзятлавіцкай СШ.
С цёплымі словамі да абітурыентаў звярнуліся старшыня раённай арганізацыі ГА “Белая Русь” Людміла Казадаева і першы сакратар райкама БРСМ Ігар Гаргун. Яны былі адднадушны ў тым, што гэта асаблівы дзень жыцці юнакоў. Кожны мае шмат планаў і задумак, якія сёння пачалі ажыццяўляцца: выбар прафесіі зроблены, дакументы пададзены ў ДПТК СВ. У тым, што гэта правільны крок, не даводзіцца сумнявацца. Тут набываюць спецыяльнасці, якая запатрабаваны на рынку працы і абавязкова спатрэбяцца ў жыцці. Тут працуюць выкладчыкі высокай кваліфікацыі, многія з іх маюць вялікі вытворчы і педагагічны вопыт. А яшчэ тут кожны можа рэалізаваць свае творчыя і спартыўныя здольнасці.
Кіраўнікі раённых грамадскіх арганізацый падрыхтавалі для першых абітурыентаў памятныя падарункі. У прыёмнай камісіі таксама паклапаціліся пра тое, каб зрабіць дзень падачы дакументаў незабыўным: правялі бяспройгрышную латарэю і ўручылі прызы. А яшчэ кожны абітурыент атрымаў нумарны знак, згодна з парадкам падачы дакументаў. І цяпер ён становіцца паўнапраўным прэтэндэнтам на айфон – Apple iPhone 7. Яго розыгрыш адбудзецца ў верасні.
На свята завітала загадчык кабінета Брэсцкага абласнога метадычнага цэнтра прафесійнага навучання Наталля Шумская, якая выказала задаволенасць праведзенай работай калектыву, выказала пажаданні плённай працы ў новым навучальным годзе, а таксама старанных і таленавітых юнакоў і дзяўчат.
Прыёмная камісія будзе працаваць да 20 жніўня, але, калі вакантныя месцы застануцца, то да 15 верасня. Зараз дакументы прымаюцца на ўзровень ПТА, а на ўзровень ССА – з 15 ліпеня.

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть