СЕЗОН-ПІК ДЛЯ БУДУЧЫХ НАВУЧЭНЦАЎ
Образование

СЕЗОН-ПІК ДЛЯ БУДУЧЫХ НАВУЧЭНЦАЎ

Шыльда з надпісам “Прыёмная камісія” ўказвала на адзін з кабінетаў на першым паверсе. Накіравалася туды. Чакала ўбачыць штосьці накшталт строгіх поглядаў і афіцыйнасці, аднак трапіла на сапраўднае свята з бяспройгрышнай латэрэяй ад фундатараў каледжа, шакаладкамі з прадказаннямі і шчырымі ўсмешкамі. З прывітаннем і віншаваннямі да былых школьнікаў звярнуліся галоўны сакратар прыёмнай камісіі Марыя Пуляк, першы сакратар райкама БРСМ Ігар Гаргун, старшыня раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Людміла Казадаева. У першы день прыёму свае дакументы прынеслі выпускнікі 9 класаў, якія ўжо дакладна вызначыліся, што політэхнічны каледж дапаможа набыць прафесію і праз тры гады вучобы трывала стаць на ногі.  Да такой высновы прыйшоў Дзмітрый Якавец з СШ №4 г. Лунінца (на здымку).
– Дакументы падаў на спецыяльнасць электраманцёр-электразваршчык. З каледжам знаёмы добра. Матуля працуе педагогам-арганізатарам, таму можна сказаць, я тут вырас. Новую прыступку ў жыцці выбраў сам. Ад вучобы ў каледжы чакаю толькі пазітыўных эмоцый.
Сярод тых, хто сур’ёзна ставіцца да выбару прафесіі, – Алёна Рабцэвіч з Ганцавіч (на здымку з мамай). Нягледзячы на высокі сярэдні бал атэстата – 8,1, дзяўчынка вырашыла: каб дасягнуць мэты “быць лепшай у сваёй справе”, неабходна прайсці ўсе ступені навучання ад школы да ВНУ.
– Мне падабаецца работа з людзьмі, таму вырашыла стаць прадаўцом. Аб Лунінцы і каледжы чула ад знаёмых, якія сталі выпускнікамі гэтай навучальнай установы. Уражанні ад убачанага – самыя станоўчыя. Ветлівы і добразычлівы педагагічны калектыў лішні раз пацвярджае, што я зрабіла правільны выбар. Здаецца, быццам трапіла ў адну вялікую сям’ю.
– Выбар дачушкі падтрымала, аднак пры умове, што на сярэдняй спецыяльнай адукацыі яна не спыніцца і абавязкова атрымае вышэйшую, тым больш тут ёсць магчымасць бесперапыннай сістэмы навучання, – дзеліцца Таццяна Васільеўна, мама Алёны. – Каледж мае дамоўленасць з шэрагам вышэйшых навуальных устаноў. Але ж, як і ў кожнага з бацькоў, было пэўнае хваляванне. Як ні як, а чужы горад. Аднак сумненні развеяліся, калі прыхалі ўпершыню на Дзень адкрытыхх дзвярэй. Паназірала збоку, сэрца супакоілася. Да таго ж, Алёна – актыўная дзяўчынка, таму абрадаваў спіс заняткаў па інтарэсах, шматлікія мерапрыемствы, у якіх удзельнічаюць навучэнцы. Бавіць час тут ёсць дзе. Безумоўна, з вялікіх плюсаў – наяўнасць добраўпарадкаванага інтэрната, бясплатнае забеспячэнне абедам, і, нарэшце, самае важнае – магчымасць навучыцца самастойнасці, адчуць сябе самадастатковай асобай. Не мала станоўчых эмоцый і ад самога горада. Ён у вас вельмі чысты і прыгожы.


Да больш актыўнай работы рыхтуюцца ў прыёмнай камісіі ў апошні месяц лета. Дарэчы, прыём дакументаў ажыццяўляецца да 20 жніўня.
Наталля АРАШКЕВІЧ

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть