У каледж завітай і прафесію выбірай!
Образование

У каледж завітай і прафесію выбірай!

Многія навучальныя ўстановы напярэдадні ўступнай кампаніі праводзяць шырокамаштабныя акцыі і Дні адкрытых дзвярэй. У мінулую суботу Лунінецкі дзяржаўны прафесійны каледж сельскагаспадарчай вытворчасці запрасіў у госці выпускнікоў школ раёна.

Адметнасць калектыву – таленавітыя і ўлюбёныя ў сваю справу выкладчыкі і майстры вытворчага навучання. Яны разам са сваімі выхаванцамі падрыхтавалі цікавыя майстар-класы па кулінарыі, садаводству і агародніцтву, па будаўнічых прафесіях, механізатарскай справе. Больш як 170 патэнцыяльных абітурыентаў з 19 школ раёна пазнаёміліся з прафесіямі, якія можна набыць у каледжы. Для іх праводзілі экскурсіі намеснікі дырэктара і выкладчыкі. Сакратар вучэбнай часткі і прыёмнай камісіі Марыя Пуляк расказала аб правілах прыёму. Па словах дырэктара Івана Раковіча, на новы навучальны год план набору не змяніўся: 182 чалавекі пойдуць на ўзровень прафесійна-тэхнічнай адукацыі і 50 – сярэдняй спецыяльнай з прысваеннем кваліфікацыі “тэхнік-механік” і “тэхнік-будаўнік”.

Тут разумеюць, што навучэнцаў, калі не створаны сучасныя ўмовы для атрымання адукацыі, у каледж не прыцягнеш.  Таму клапоцяцца пра светлыя, утульныя аўдыторыі з сучасным інтэрактыўным і камп’ютарным абсталяваннем, выдатную вытворчуюбазу, шматфункцыянальныя спартыўную і актавую залы, уласны стадыён, добраўпарадкаваны інтэрнат. А яшчэ тут працуюць шмат-лікія гурткі і спартыўныя секцыі, дзе кожны можа раскрыць свае таленты і здольнасці. У некаторых пераканала канцэртная праграма. Сённяшнія навучэнцы зрабілі цудоўны падарунак гасцям у выглядзе станоўчых эмоцый і незабыўных уражанняў.

Усіх, хто марыць аб прафесіі, якая высока аплачваецца і заўсёды будзе запатрабавана ў жыцці, чакаюць у сельскагаспадарчым каледжы.

  

 



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть