Новости районаОбразование

Урок прававых ведаў

далі лунінецкім гімназістам намеснік начальніка РАУС Віталь Рылач і начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх Вадзім Каржаневіч.

– Згодна з Кодэксам аб адміністрацыйных парушэннях Рэспублікі Беларусь, фізічная асоба ва ўзросце ад 14 да 16 гадоў прыцягваецца да адміністрацыйнай адказнасці за наўмыснае прычыненне цялеснага пакалечання, дробны крадзеж, наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці, жорсткае абыходжанне з жывёламі, распальванне вогнішчаў у забароненых месцах, дробнае хуліганства і іншыя, – канстатаваў Віталь Рылач. – А калі падлетку няма 14 год, то адказнасць нясуць яго законныя прадстаўнікі (бацькі, апекуны, усынавіцелі).

Часцей за ўсё падлеткі парушаюць антыалкагольнае заканадаўства – прыкладна 70 працэнтаў ад усіх адміністрацыйных правапарушэнняў, што былі зарэгістраваны летась. За распіццё алкагольных, слабаалкагольных напіткаў ці піва ў грамадскім месцы або паяўленне там ці на рабоце ў п’яным выглядзе прадугледжаны штраф у памеры да 8 базавых велічынь. Пры паўторным учыненні такога правапарушэння пакаранне можа быць павялічана да 15 базавых велічынь. Трэба ведаць, што грамадскім месцам лічыцца вуліца, стадыён, сквер, парк, грамадскі транспарт, установы аховы здароўя, адукацыі, культуры.

Іншы раз у распіццё спіртных напіткаў падлеткаў уцягваюць тыя, каму споўнілася 18 год. Так, нядаўна паўнагадовыя юнакі запрасілі 4 навучэнак аднаго з лунінецкіх каледжаў правесці вольны час у Дзятлавічы. Непаўналетнія дзяўчаты пагадзіліся. Пасля ўжывання спіртнога адна з іх адчула недамаганне, і на таксі яе прывезлі ў інтэрнат. Дзякуючы аператыўнаму ўмяшальніцтву дарослых, у тым ліку супрацоўнікоў інспекцыі па справах непаўналетніх, абышліся без шпіталізацыі. Юнакам цяпер даведзяецца адказваць па законе, а інфармацыя аб паводзінах дзяўчат накіравана ўрачу-нарколагу і ў камісію па справах непаўналетніх. Таксама ім забяспечаны кантроль з боку ІСН.

Нярэдка падлеткі дазваляюць сабе нецэнзурныя выразы, абразлівыя прыставанні да грамадзян і іншыя наўмысныя дзеянні. Пры гэтам нават не задумваюцца, што ўчынілі дробнае хуліганства, якое цягне на штраф у памеры ад 2 да 30 базавых велічынь. Грашовае пакранне за курэнне ў забароненых месцах дасягае 4 базавых велічынь. Да 30 базавых можна атрымаць за наўмыснае прычыненне цялесных пакалечанняў. Бывае, што падлеткі дзеля забавы садзяцца за руль транспартнага сродку, не маючы правоў, навыкаў ваджэння, чым падвяргаюць сябе і іншых людзей небяспецы. Сумна, але іншы раз бацькі самі даюць ключы ад аўтамабіля, штурхаючы на парушэнне закона. Дзяўчаты часам “незаўважана” прыхапляюць з паліц магазінаў касметычныя тавары. Аднак, сістэмы відэаназірання дазваляюць устанавіць такіх “паляўнічых за прыгажосцю”. Гэта – далёка не поўны спіс правапарушэнняў, на якія ідуць падлеткі ў нашым раёне.

З цікавасцю слухалі гімназісты выступленне начальніка ІСН Вадзіма Каржаневіча, якое суправаджалася невялікімі відэаролікамі. Ён зазначыў, што летась на тэрыторыі раёна 20 падлеткаў сталі фігурантамі 12 злачынстваў. Пераважная іх большасць – крадзяжы. Так, у адным населеным пункце раёна група падлеткаў з 5 чалавек убачылі на прыватным падворку металалом. Скарыстаўшы момантам, вынеслі яго і здалі ў бліжэйшы пункт прыёму. Прадавец разлічылася з непаўналетнімі півам і гарэлкай. Пакаранне панеслі не толькі юнакі, але і прадстаўніца гандлю.

– Апошнім часам усё часцей рэгіструюцца злачынствы ў сферы высокіх тэхналогій, – акцэнтаваў увагу Вадзім Юр’евіч. – Узяць, напрыклад, адну з апошніх спраў. Навучэнец каледжа завітаў у госці да сябра. Убачыў банкаўскую картку з ПІН-кодам на адваротным баку. Незаўважана для гаспадара 17-гадовы юнак патэлефанаваў знаёмаму і папрасіў за “ўзнагароджанне” пералічыць грошы з чужой карткі на ўласную. Разбагацець на 120 рублёў так і не змог. Яго “падзельнік” не спяшаўся аддаваць украдзеныя грошы, бо прайграў іх у інтэрнэт-казіно. Цяпер справай займаюцца следчыя органы.

Вадзім Каржаневіч зазначыў, што бываюць выпадкі, калі падлеткі ўзламваюць старонкі сацыяльных сетак і атрымліваюць несанкцыянаваны доступ да камп’ютарнай інфармацыі. Так, у інспекцыю па справах непаўналетніх звярнуўся былы падуліковы за дапамогай. Як высветлілася, ён сустракаўся з 16-гадовай дзяўчынай. Іх прыватная перапіска і фотаздымкі эратычнага характару трапілі “ў рукі” злачынцаў, якія шантажыравалі, патрабуючы выкуп. Дзякуючы аператыўнаму ўмяшальніцтву праваахоўнікаў, удалося ўстанавіць вымагальнікаў і прыцягнуць да адказнасці.

Прававы ўрок атрымаўся змястоўным і карысным. Аб гэтым сведчыў той факт, што гімназісты не хацелі адпускаць гасцей, задавалі шмат пытанняў нават пасля заканчэння сустрэчы, цікавіліся прафесіяй праваахоўніка і ўмовамі паступлення ва ўстановы адукацыі МУС.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть