Образование

Ёсць заказ на рабочы клас

промо-акцияПрома-акцыя пад такой назвай, якую у мінулую суботу на плошчы Леніна ў райцэнтры правялі калектывы політэхнічнага і сельскагаспадарчага каледжаў, сабрала рэкордную колькасць удзельнікаў — яе наведалі сёлетнія выпускнікі 21 навучальнай установы Лунінеччыны.

Пасля рэгістрацыі яны з цікавасцю знаёміліся з выставай тэхнікі, размешчанай на вуліцыі Савецкая. Юнакі і дзяўчаты ўважліва слухалі расказы майстроў сельгаскаледжа, а самыя смелыія з ахвотай пасядзелі ў кабінах трактароў, пагрузчыкаў, легкавых і грузавых аўтамабіляў.

Аддаць перавагу ў выбары іншых прафесій дапамаглі майстар-класы: муляраў, тынкоўшчыкаў, плітачнікаў, повараў, садаводаў-агароднікаў, электраманцёраў, мантажнікаў сантэхнічных сістэм, электразваршчыкаў, токараў, прадаўцоў. Асаблівую зацікаўленасць у патэнцыяльных навучэнцаў выклікалі тэадаліты — прыборы для вымярэння гарызантальных і вертыкальных вуглоў пры тапаграфічных, геадэзічных здымках, будаўніцтве і г.д. Працавалі прома-стойка ад політэхнічнага вучпрафкама і пярвічкі “БРСМ”, выставы прадукцыі каледжаў, экспанатаў рацыяналізатарскай думкі навучэнцаў і выкладчыкаў, мастацкіх вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Карыснымі сталі індывідуальныя кансультацыі для выпускнікоў і іх бацькоў. Схільнасць да пэўнай прафесіі шляхам тэставых пытанняў тут падбіралі за 5 хвілін, а члены прыёмных камісій тлумачылі асаблівасці сёлетняга набору навучэнцаў.

“Ва ўсе часы рабочыя рукі быілі запатрабаваны, — звяртаючыся да прысутных, адзначыў начальнік адцзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Іван Раковіч. — Патэнцыял абодвух каледжаў дазваляе рыхтаваць высокакваліфікаваных спецыялістаў . З яго словамі цалкам згадзілася загадчыца вучэбна-метадыічнага кабінета Брэсцкага абласнога вучэбна-метадыічнага цэнтра прафесійнай адукацыі Ганна Кавалевіч. Асабістыя запрашэнні для абітурыентаў прагучалі з вуснаў дырэктараў устаноў прафтэхнавучання Фёдара Бірылы і Андрэя Баўкуновіча.

Праграма мастацкай самадзейнасці падарыла гледачам узнёслы настрой. Разам з вядомымі кампазіцыямі гучалі вершы і песні, у якіх расказвалася аб рабочых прафесіях. Упэўнена, такі наглядны прыклад — сур’ёзна, а дзесьці паўжартоўна — паспрыяе правільнаму выбару ў жыцці лунінецкіх выпускнікоў.

 



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть