НАВЕДВАННЕ ЛЯСОЎ ЗАБАРОНЕНА
На Лунінеччыне пачасціліся выпадкі ўзгаранняў у лясных масівах і на тарфяніках. У сувязі з гэтым распараджэннем райвыканкама з 3 чэрвеня 2011 года забаронена наведванне лясоў насельніцтвам і ўезд сюды транспартам без дазволу кіраўніцтва лясной гаспадаркі. Адначасова работнікамі лясгаса, інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях будзе ўзмоцнены кантроль за захаваннем правілаў пажарнай бяспекі. Матэрыялы па злосных парушэннях прыродаахоўнага заканадаўства будуць накіроўвацца ў пракуратуру. Да строгага захавання мер бяспекі закліканы паляўнічыя. Кіраўнікам сельскагаспадарчых арганізацый прадпісана звярнуць асаблівую ўвагу на ўладкаванне мінералізаваных палос на землях, што непасрэдна прылягаюць да лясных масіваў. Зразумела, што па-ранейшаму недапушчальна выпальванне травы і расліннасці.