Официально

ПАД АХОВАЙ – РЫБА І РАК

Мікашэвіцкая міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету нагадвае, што да 1 ліпеня ўстаноўлена забарона на лоўлю сома звычайнага, да 15 ліпеня – рака вузкапалага.

За парушэнне гэтага патрабавання прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу ад 10 да 50 базавых велічынь. Да таго ж, за кожную здабытую асобіну вышукваецца ўрон у памеры трох базавых велічынь.

У рыбалоўных угоддзях раёна забаронена лоўля рыбы інтэнсіўнымі спосабамі: з прымяненнем прылад аматарскага рыбалоўства з агульнай колькасцю кручкоў ад 11 да 20 штук на рыбалова; на дарожку з судоў з рухавікамі; падводнае паляванне.
Дазволена лоўля ў рыбалоўных угоддзях не больш за 5 кілаграмаў рыбы на аднаго рыбалова ў суткі і адной рыбы, калі вага з улікам яе ў суме будзе перавышаць 5 кілаграмаў; ці адной рыбы, вага якой перавышае 5 кілаграмаў.

У рыбалоўных угоддзях, што прадастаўлены ў арэнду, дзе арганізавана платнае аматарскае рыбалоўства, колькасць дазволенай да вылаву рыбы вызначаецца арандатарамі рыбалоўных угоддзяў у пуцёўках на платнае аматарскае рыбалоўства ў адпаведнасці з квотамі на вылаў рыбы.

Аляксандр ГРЫНЕВІЧ, інспектар.


Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть