ПАВАЖАНЫЯ ЖЫХАРЫ БРЭСТЧЫНЫ!
Тэлефонныя “прамыя лініі” з жыхарамі вобласці ўжо сталі традыцыйнымі. Спадзяюся, што прынятыя па вашых зваротах меры па навядзенню парадку ўсялілі ў вас давер да Камітэта. Удзячны, што вы не застаяцеся абыякавымі да праблем рэгіёна, прадпрыемстваў, гаспадарак ці свайго двара, а ў цэлым – нашай
краіны!
Кожны раз вы прадастаўляеце нямала заслугоўваючай увагі інфармацыі, называеце адрасы новых праверак. Сёння гэта тым больш актуальна, бо нашу кантрольную дзейнасць ва ўмовах дзеяння Указа кіраўніка дзяржавы ад 19 снежня 2008 года №689 вызначае наяўнасць дакладнай інфармацыі аб рыхтуючыхся ці ўчыненых злачынствах. Таму вашы паведамленні могуць стаць адной з крыніц такой інфармацыі.
Чакаю тэлефанаванняў яшчэ і таму, што для мяне вельмі каштоўныя вашы меркаванні аб шляхах паляпшэння работы ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы, навуцы, культуры, сацыяльнай сферы. У перыяд сусветнага фінансавага крызісу архіважнае значэнне набываюць прапановы, накіраваныя на выяўленне адмоўных тэндэнцый ў эканоміцы рэгіёна (краіны), пошук незапатрабаваных рэзерваў і магчымасцей для сацыяльна-эканамічнага развіцця прадпрыемстваў, гарадоў і вобласці ў цэлым, павышэнне ўзроўню жыцця насельніцтва і эфектыўнасці выкарыстання матэрыяльных і прыродных рэсурсаў.
Разлічваю на тое, што жыхары вобласці, як і заўсёды, прымуць зацікаўлены ўдзел у “прамой лініі” і ў чарговы раз прадэманструюць сваю актыўную грамадзянскую пазіцыю. Толькі разам, дзякуючы агульным намаганням, мы здолеем наша жыццё зрабіць камфортным, а краіну – квітнеючай.
Зянон ЛОМАЦЬ, Старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь.
ПРАМАЯ ЛІНІЯ СТАРШЫНІ КАМІТЭТА ДЗЯРЖАЎНАГА КАНТРОЛЮ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ З.К. ЛОМАЦЯ
Кіраўнік Камітэта дзяржаўнага кантролю заклікае да адкрытага раўнапраўнага дыялогу.Ён чакае не толькі паведамленняў аб парушэннях заканадаўства з боку кіраўнікоў органаў улады, прадпрыемстваў, прадпрымальнікаў, але і канструктыўных прапаноў, накіраваных на выяўленне адмоўных тэндэнцый у эканоміцы рэгіёна (краіны) пошук дадатковых рэзерваў і магчымасцей для сацыяльна-эканамічнага развіцця вобласці і павышэння ўзроўню жыцця яе жыхароў. У Камітэце дзяржаўнага кантролю рэдакцыю запэўнілі, што інфармацыя пра кожны факт парушэнняў будзе дакладна праверана, а прапановы дэталёва прааналізаваны.
Пісьмовыя звароты, адрасаваныя Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю З.К. Ломацю, можна да 6 сакавіка пакінуць ў спецыяльнай паштовай скрынцы, устаноўленай у Камітэце дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці, ці накіраваць па адрасе: 2244005, г. Брэст, Камітэт дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці, вул. Міцкевіча,3.