Официально

ВЯСНА САГРАВАЕ

У адпаведнасці з распараджэннем аблвыканкама 08.04.2011 г. №51-р і ўстойлівай станоўчай тэмпературай вонкавага паветра, якое ўстанавілася, распараджэннем райвыканкама 18.04.2011 г. №01-19/168-р за подпісам старшыні В.М. Агіевіча дазволена заканчэнне ацяпляльнага сезона з 18 красавіка 2011 г. для ўсіх спажыўцоў цеплавой энергіі, акрамя дзіцячых дашкольных, школьных, лячэбна-прафілактычных, медыцынскіх, навучальных устаноў, устаноў сацыяльнага забеспячэння, музееў і дзяржаўных архіваў.

Пастаўшчыкам цеплавой энергіі пры павышэнні сярэднесутачнай тэмпературы вонкавага паветра вышэй за 10 О С, для забеспячэння аптымальнага расходу паліва пры вытворчасці і спажыванні цеплавой энергіі трэба забяспечыць увядзенне рэжыму «прапальвання” на ацяпляльных кацельнях, якія забяспечваюць вышэй названыя аб’екты, а пры ўстойлівым павышэнні тэмпературы – правесці адключэнне ацяплення.

Пры паніжэнні сярэднесутачнай тэмпературы вонкавага паветра ніжэй за 8 О С падключэнне ўсіх спажыўцоў цеплавой энергіі запатрабавана ажыццяўляць без дадатковага ўзгаднення з райвыканкамам.

Спажыўцам цеплавой энергіі неабходна забяспечыць захаванне тэмпературы паветра ўнутры памяшканняў не вышэй за нарматыўную.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть