знішчана полымем пажару, які выкліканы безадказнасцю людзей
Перафразуючы вядомы літаратурны выраз, “уж сколько раз твердили миру”, што выпальванне сухой расліннасці наносіць непапраўную шкоду наваколлю. Знішчаецца ўсё жывое, у тым ліку і кропка росту маладой травы, што адмоўна ўплывае на яе ўраджайнасць. Акрамя экалагічнай шкоды, ад стварэння пажаранебяспечных сітуацый церпіць і лясная гаспадарка.
За парушэнне адпаведных правілаў паводзін у лесе да адміністрацыйнай адказанасці прыцягнуты шэсць чалавек. Яны аштрафаваны на суму ў 175 тысяч рублёў. Шкада, што лунінчане забыліся аб пажарах 1992 года, выкліканых безадказна кінутай запалкай. Полымя знішчыла тады тысячы гектараў лесу на плошчы трох лясніцтваў – Дзятлавіцкага, Вулькаўскага, Краснавольскага. Каб цяпер не дапусціць вялікай бяды, па лясгасу штодзень дзяжураць каля 50-ці адказных работнікаў, прыцягваецца 18 адзінак тэхнікі, на якую зрасходуецца прыкладна 300 літраў паліва. Нягледзячы на актыўна праводзімую работу па папярэджанню пажараў, штодзень адбываецца 2-5 узгаранняў. Толькі дзякуючы пільнай увазе і аператыўнай рабоце лясной аховы, іх ачагі хутка лакалізуюцца. Разам з тым, больш як 8 гектараў маладога лесу знішчана агнём літаральна за два тыдні! Гэты ўрон вымяраецца мільёнамі рублёў.
Нагадваем, што распальванне кастроў ў забароненых месцах цягне спаганнне штрафа ў памеры да 12 базавых велічынь (да 420 тысяч рублёў). Парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі ў лясах ці на тарфяніках ці забароны на іх наведванне караецца штрафам да 25 базавых велічынь (да 700 тысяч). Калі ж гэтыя дзеянні прычынілі пашкоджанне лесу ці тарфянікам, штраф узрастае да 50-ці базавых велічынь (1 мільёна 750 тысяч рублёў).
Лес – наша агульнае багацце. Прычыняючы яму шкоду, наносіце непапраўны ўрон прыродзе, а значыць – і сабе.