Официально

Ад слоў – да справы

деньсоветаДзень Савета на мінулым тыдні адбыўся пад кіраўніцтвам старшыні райсавета Віктара Рафаловіча.
Згодна з праграмай, парадак дня яго быў традыцыйным: наведванне аб’ектаў на тэрыторыі Дварэцкага сельсавета і пленарнае пася-джэнне. Праўда, яшчэ напачатку Віктар Анатольевіч заявіў, што ў такім фармаце мерапрыемства праходзіць у апошні раз і прапанаваў старшыням гар- і сельвыканкамаў падумаць і выказаць свае прапановы наконт новай формы работы, якая б дазволіла выкараніць існуючы ў ёй фармалізм і значна павысіць дзейснасць прымаемых рашэнняў.
На жаль, праліўны дождж, які зарадзіў з самага ранку, не дазволіў як след палюбавацца дагледжанымі сядзібамі і прыгожымі палісаднікамі з чыста абкошанымі дварамі, якія перавалодваюць у вёсках Ракітна, Яжаўкі, Язвінкі, Сосноўка, аграгарадку Дварэц…

Як расказаў старшыня сельсавета Аляксандр Віднікевіч, на тэрыторыі пражывае амаль 6 тысяч чалавек. У распараджэнні большасці вяскоўцаў – цэнтральнае газа- і водазабеспячэнне. Большая частка вуліц, асабліва тых, што знаходзяцца на тэрыторыі СВК “Дварэцкі” – заасфальтавана. Ёсць усе неабходныя сацыяльна-культурныя аб’екты… Тым не менш, застаюцца і праблемы, вырашэнне многіх з іх па сілах органу мясцовай улады. Наведзены парадак на 6-ці з 8-мі наяўных вясковых могілак, якія рыхтуюцца да перадачы на баланс ЖКГ. У гэтым упэўніліся прадстаўнікі раённых службаў, адказных за жыццезабеспячэнне насельніцтва, наведаўшы месца апошняга прытулку жыхароў у вёсцы Ракітна. Адначасова пабывалі ў храме святога архангела Міхаіла, асвечаным 8 кастрычніка 2013-га архіепіскапам Стэфанам. Да нядаўняга часу гэта была звычайная вясковая капліца.
Закрыты 2 несанкцыянаваныя сметнікі. Рэкультываваны былы міні-палігон цвёрдых бытавых адходаў у Язвінках. Сёння ён уяўляе выраўненую пляцоўку, гатовую для пасадкі лесу. Праўда, кіраўнік мясцовай улады хвалюецца, каб людзі з бліжэйшых вёсак, якія прывыклі сюды звозіць смецце, зноў яго не забрудзілі. Варта нагадаць, што паблізу ёсць дзеючыя палігоны – у Лунінцы і Дварцы.
Наступным аб’ектам наведвання стаў адкрыты пасля капітальнага рамонту 2 гады таму магазін райспажыўтаварыства ў вёсцы Язвінкі. Прадаўцы пад кіраўніцтвам загадчыцы Валянціны Коўшык займаюцца не толькі продажам тавараў, але і закупам сельгаспрадукцыі. Толькі клубніц летась нарыхтавалі 45 тон, а яшчэ бяруць ад людзей яблыкі, шклотару і метал… Штомесячная выручка магазіна складае 558 мільёнаў рублёў. Зацікаўленасці пакупнікоў садзейнічае не толькі разнастайнасць і даступнасць тавараў, але і перыядычна праводзімыя акцыі па зніжэнню цэн.
У Любачыне наведалі фермерскую гаспадарку “Чэркас і К”. Акрамя непасрэднай работы па вырошчванню і рэалізацыі бульбы і агародніны тут немалыя грошы ўкладваюць у добраўпарадкаванне.
У Дварцы напярэдадні закупачнага сезону клубніц, зразумела ж, у першую чаргу цікавіліся добраўпарадкаваннем мясцовай “Камароўкі”. Як вядома, на гэты час праезная частка тут становіцца вельмі небяспечным месцам. Перад дарогай, якая ідзе на Бродніцу, паставілі забаронны знак. Для гандлю выдзелілі паласу ўздоўж дарогі па вуліцах Садовая і Косавая. З дня на дзень іх павінны добраўпарадкаваць і ператварыць у платную пляцоўку для аўтатранспарту, з якога будзе весціся закуп клубніц. Плануецца таксама паставіць металічныя сталы, з якіх вяскоўцы маглі б гандляваць сельгаспрадукцыяй і турнікеты ўздоўж трасы М-10. Акрамя гэтага паблізу Дварца ўжо ідуць работы па стварэнню новага сельскагаспадарчага рынку. Яго гаспадаром будзе адзін з прадпрымальнікаў.
Пленарнае пасяджэнне прахо-
дзіла ў Дварэцкім Доме культуры. На яго запрасілі і жыхароў сельсавета. Праўда, прыйшлі нямногія. А дарэмна, людзям варта было б ведаць, што і за якія грошы робіцца для іх. Узяць хаця б асфальтаванне вуліц. Пакласці 1 кіламетр асфальту каштуе 1,5 мільярда рублёў. А ў Дварэцкім сельсавеце, пачынаючы з 2011 года, амаль у кожнай вёсцы пакла-дзена яго па 200-250 метраў. Нямала бюджэтных грошай укладваецца штогод у рамонт школ і дзіцячых садоў. А вулічнае асвятленне: за мінулы год сельсавет затраціў на яго 180 мільёнаў рублёў, тады як падаткаў у сельвыканкам паступіла 200 мільёнаў. Віктар Рафаловіч патрабаваў ад выступаючых, каб яны смялей называлі сумы, якія ўкладваюцца дзяржавай у сацыяльную сферу. Людзі павінны ведаць, што робіцца гэта ў час кры-зісу, калі большасць багатых еўрапейскіх краін практычна спынілі свае сацыяльныя праекты. У нас жа яны паспяхова развіваюцца і дзейнічаюць.
Галоўны урач ДУ “Лунінецкі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі” Аляксандр Байдук паведаміў аб санітарным стане тэрыторый Дварэцкага сельсавета і прымаемых мерах па добраўпарадкаванню і навядзенню парадку. Аб стане аўтамабільных дарог агульнага карыстання ў раёне і прымаемых мерах па іх утрыманню вёў гаворку начальнік Лунінецкага ДРБУ-101 Аляксандр Трухноў. Заслухалі таксама выступленне старшыні пастаяннай камісіі раённага Савета дэпутатаў Фёдара Рашэцкага па пытаннях мясцовага кіравання і самакіравання.
Дзелавая атмасфера мерапрыем-
ства перадалася і жыхарам сельсавета. Нягледзячы на невялікую колькасць, яны пачалі рашуча задаваць турбуючыя іх пытанні. Маладую жанчыну вельмі непакоіў стан вуліцы Ясе-ніна ў Вічыне. Каторы год абяцаюць заасфальтаваць 500 метраў гравійкі, а воз, як кажуць, і зараз там. Трэба думаць, што атрыманае ў чарговы раз абяцанне, нарэшце прынясе чакаемы вынік. Жыхарку Лунінца, у якой ёсць дом у Вічыне, турбуе адсутнасць паблізу дома аўтобуснага прыпыначнага пункта. Раней гэтае пытанне паступала і ад іншых жыхароў вёскі. Як запэўнілі жанчыну, зараз распрацоўваюцца тэхнічныя магчымасці ўладкавання прыпынку. Пра тое, як і калі будуць ухілены перабоі ў напружанні электрасетак на вуліцы Садовая, жыхарам адказваў начальнік раёна электрасетак Леанід Алешка. З усіх зададзеных праблем невырашальнай пакуль застаецца толькі прывядзенне ў належны стан меліярацыйнага канала паміж Язвінкамі і Яжаўкамі. Як растлумачыў начальнік РАНС М.У. Арашкевіч, у праграму па ахове населеных пунктаў ад паводкі на гэты год дадзены канал не ўвайшоў. Давя-дзецца людзям яшчэ крыху пацярпець.
Закрываючы пасяджэнне, Віктар Рафаловіч яшчэ раз нагадаў, што наступнае мерапрыемства павінна больш поўна адпавядаць пастаўленым мэтам і задачам. Настаў час ад слоў пераходзіць да справы.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть