Официально

Аказаць дапамогу чалавеку

Лис Анатолий ВладимировичУ гэтым, на думку губернатара Брэстчыны Анатоля Ліса, галоўнае назначэнне «прамых ліній». Чарговы дыялог з кіраўніком вобласці, да якога дазваніліся 42 чалавекі, адбылася ў суботу, 14 сакавіка.

Акрамя традыцыйных пытанняў, што датычацца жылля, дарог, добраўпарадкавання, сацыяльнага забеспячэння, паяўляліся і новыя — напрыклад, просьбы ў дапамозе працаўладкавання. Некалькі тэлефанаванняў былі з падзякамі губернатару ад жыхароў Брэстчыны, якія звярталіся са сваімі праблемамі ў час папярэдняй “прамой лініі” і атрымалі канкрэтную дапамогу.

Нікому з тых, хто патэлефанаваў, не было адмоўлена. А некаторыя адказы гучалі вельмі коратка і дакладна: “Дапаможам!”. Кіраўнікі абласных і гарадскіх службаў, якія прысутнічалі на “прамой лініі”, адразу атрымлівалі даручэнні. Аднак, старшыня аблвыканкама папярэджваў аб неабходнасці дасканальна разбірацца ў кожным канкрэтным выпадку, каб не даць магчымасці праявіць сябе тым, хто прывык скардзіцца “прафесійна”.

Галоўнае назначэнне “прамых ліній” — аказаць дапамогу чалавеку. Аб гэтым ужо ішла размова на суботняй анлайн прэс-канферэнцыі, на якую запрасілі кіраўнікоў абласных і раённых газет, тэлебачання і радыё. Ацаніць эфектыўнасць тэлефонных прамых ліній нейкім паказчыкам складана, лічыць Анатоль Васільевіч. “Але нават калі аднаму чалавеку дапамог у патрэбны час — гэта ўжо добра. Для гэтага і праводзім іх, каб аказаць дапамогу людзям. Я бачу самае галоўнае ў гэтым. Другое — разабрацца ў прычынах. Для органаў выканаўчай улады гэта сігнал, што недзе нехта ў нечым недапрацоўвае”.

Аб запатрабаванасці такой формы работы з жыхарамі рэгіёна гаворыць статыстыка. За студзень-сакавік кіраўніцтву аблвыканкама на “прамых лініях” паступіла 218 пытанняў (летась за такі ж час было 84). У раёны за гэты перыяд звярнуліся 240 чалавек (праведзена 152 “прамыя лініі”).

“Тое, што людзі маюць магчымасць напрамую задаць хвалюючае іх пытанне прадстаўнікам улады, вельмі важна. Лічу гэта эфектыўнай формай работы, будзем яе працягваць. Самае галоўнае, каб тыя звароты, якія паступаюць, рэалізоўваліся,” — падкрэсліў старшыня аблвыканкама.

Кола пытанняў датычылі сацыяльна-эканамічнага і культурнага развіцця рэгіёна, інвестыцыйнай дзейнасці, добраўпарадкавання, сітуацыі на рынку працы і іншых. Эканамічная абстаноўка Брэстчыны была ахарактарызавана як складаная, але не крытычная. Некаторыя праблемы выкліканы становішчам у Расіі і ва Украіне, дзе знаходзяцца традыцыйныя рынкі збыту нашых прадпрыемстваў, падзеннем коштаў на нафту, нестабільнасцю ў фінансавай сферы. Невыпадкова, што зыходзячы з сітуацыі, частку запланаваных мерапрыемстваў давядзецца падкарэкціраваць.

Летась упершыню былі праведзены адгрузкі адзення ў Паўднёвую Афрыку, Чарнагорыю і Албанію, дзіцячых цацак — у Боснію і Герцагавіну, спірта этылавага — у Камерун, абсталявання — у Тайланд, Панаму і Македонію, свінца — на Кіпр. На думку кіраўніка вобласці, перспектыўнымі для айчынных вытворцаў з’яўляюцца рынкі Кітая, Індыі, Інданезіі, краін Персідскага заліва.

Прэс-канферэнцыя пра-цягвалася больш як дзве гадзіны. Губернатар адказаў яшчэ амаль на два дзясяткі пытанняў. Аб сітуацыі на шэрагу прадпрыемстваў вобласці, інвестыцыйных праектах і тым, што хвалюе канкрэтныя рэгіёны. Расказаў Анатоль Васільевіч журналістам, што не любіць недысцыплінаваных людзей, беспарадак і калі падманваюць ці імкнуцца завуаліраваць сітуацыю. А на заканчэнні размовы даведаліся, што ў свой час кіраўнік вобласці займаўся лыжным спортам, футболам і лёгкай атлетыкай. Не адмаўляецца ад здаровага ладу і цяпер, наведваючы палацы водных відаў спорту і лядовы.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть