Ажываюць лунінецкія сажалкі
Официально

Ажываюць лунінецкія сажалкі

бохоновоСпякотнае лета надало любімаму гараджанамі месцу адпачынку — сажалкам Баханова — выгляд, варты жалю. Акваторыю вадаёмаў пакінула вада, берагі пачалі актыўна зарастаць хмызняком. Буйная расліннасць, цягнучы рэшткі вільгаці, густа пакрывае высахшае дно. Было зразумела, што вадаёмы трэба ратаваць.

Па прапанове старшыні райвыканкама А.М. Пачко ў раёне прайшоў суботнік, сродкі ад якога павінны пайсці на тое, каб удыхнуць жыццё ў гарадскія сажалкі. Прыкладна праз тыдзень пасля суботніка, 1 верасня, на аб’екце паявілася тэхніка ПМК-59.

Як расказаў начальнік меліярацыйнай арганізацыі М.М. Вайтовіч, зараз на Баханова працуе 4 адзінкі тэхнікі, плюс помпавая станцыя. Экскаватар паглыбляе і чысціць рэчышча, бульдозеры выдаляюць глей і пясок. Адначасова ідзе нівеліроўка берагоў і акваторыі. Каля дзясятка рабочых працуюць тут практычна ўвесь светлавы дзень.

Мяркуецца, што выратаванне сажалак будзе доўжыцца прыкладна месяц.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть