Официально

Барацьба з карупцыяй

РайисполкомБарацьба з карупцыяй у чарговы раз аказалася пад увагай членаў райвыканкама, якія абмеркавалі прымаемыя ў раёне меры па рэалізацыі патрабаванняў адпаведнага закона.

З дакладам выступіў пракурор раёна Аляксандр Карлюк. Ён адзначыў, што летась былі зарэгістраваны ўсяго 2 карупцыйныя злачынствы, у той час як у 2013 годзе — 32. Тлумачыцца гэта не толькі законапаслухмянасцю грамадзян, што, вядома ж, нельга адмаўляць, але і магчымымі недапрацоўкамі раённага аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі. “Аператыўнай інфармацыі хапае, трэба толькі дакладна і прафесійна дзейнічаць”, — падкрэсліў Аляксандр Паўлавіч.

У той жа час ён засцярог праваахоўнікаў ад неабдуманых дзеянняў, якія могуць падарваць аўтарытэт чалавека, а віна яго потым можа быць недаказанай. А.П. Карлюк на яскравых выпадках з праваахоўнай практыкі мінулага года прадэманстраваў неабачлівасць асобных кіраўнікоў, якія рызыкуюць ісці на канфлікт з законам. Нават самыя, здавалася б, бяскрыўдныя парушэнні сёння могуць стаць падставай для дысцыплінарнага спагнання і завядзення на парушальніка так званай “карупцыйнай карткі”, якая неспрыяльным чынам можа паўплываць на лёс чалавека ў далейшым.

У прынятым рашэнні абазначаны канкрэтныя меры па супрацьдзеянню карупцыйным праявам на Лунінеччыне.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть