Официально

Берагчы веру і культуру хрысціянства

На чарговую сустрэчу ўлады з прадстаўнікамі рэлігійных канфесій запрасілі пастараў цэркваў хрысціян веры евангельскай, евангельскіх хрысціян баптыстаў “Уваскрасенне” і Хрысціян Адвентыстаў             Сёмага дня.

Вітаючы гасцей, старшыня райвыканкама Аляксандр Пачко падкрэсліў свае лаяльныя адносіны да ўсіх канфесій, да ўсіх людзей, якія імкнуцца рабіць дабро. Зыходзячы з гэтага, выказаў удзячнасць за дабрачынныя акцыі, якія вернікі праводзяць сярод жыхароў раёна, прапаганду здаровага ладу жыцця, актыўную работу сярод тых, над кім уладу ўзяў алкаголь ці, горш таго, наркотыкі. У такім накірунку варта працаваць і надалей, бо ў супрацьстаянні заганным звычкам трэба выкарыстоўваць усе магчымыя сродкі.

Ключавой праблемай, якую належыць трымаць у полі зроку, назваў Аляксандр Мікалаевіч сем’і, што трапілі ў сацыяльна небяспечнае становішча. Як правіла, віной усяму становіцца алкаголь. Дастаткова сказаць, што на ўліку ў наркалагічным кабінеце паліклінікі сёння знаходзяцца больш як 2400 жыхароў раёна. Большасць з іх маюць сем’і, у якіх гадуюцца дзеці. Менавіта дзетвара асабліва церпіць ад п’янства дарослых, сварак у сем’ях і звычайнай жыццёвай неўладкаванасці, якую нараджае гарэлка.

Сваёй гатоўнасцю абмяркоўваць любыя праблемы Аляксандр Пачко паклаў пачатак дыялогу з пастарамі. Першым да кіраўніка раёна звярнуўся пастар царквы ХВЕ ў Лунінцы Аляксандр Баякоў. Прыхаджане царквы актыўна працуюць з тымі, хто трапіў у залежнасць ад алкаголю. У аг. Вулька 1 створаны рэабілітацыйны цэнтр для такіх людзей. Яго наведвальнікі праходзяць так званы курс працатэрапіі, вывучаюць Біблію. Праўда, іншы раз узнікае непаразуменне паміж вернікамі і праваахоўнікамі, якія аддаюць перавагу накіраванню такіх асоб у лячэбна-працоўныя прафілакторыі. Падобная магчымасць не выключаецца, але ўсё-такі чалавеку трэба даць шанц самастойна выблытацца з путаў заганнай звычкі. Гэтую ўпэўненасць выказаў кіраўнік аддзела сацыяльнага служэння царквы ХВЕ Вячаслаў Мельянец. Адначасова ён выказаўся за акты-візацыю работы з тымі, хто заўважаны ў канфліктах з законам і ўжо адбыў пакаранне за ўчыненыя злачынствы.

Якаў Пацукевіч, пастар абшчыны Хрысціян Адвентыстаў Сёмага дня, падкрэсліў неабходнасць работы з моладдзю. Ён упэўнены, што мерапрыемствы накшталт  “Выставы здароўя”, якую ладзіла абшчына ў скверы на Прывакзальнай плошчы, сёння неабходны, бо маладое пакаленне, асабліва падлеткі, не заўсёды задумваюцца пра тое, якую шкоду нясуць з сабою алкаголь, наркотыкі і цыгарэты.

Сваімі меркаваннямі падзяліліся прасвітары цэркваў ЕХБ у г. Лунінец і аг. Лахва Мікалай Дземідовіч і Павел Канановіч. А пастар царквы ХВЕ ў аг. Багданаўка Мікалай Ільючык за-прасіў на святочнае мерапрыемства “Пяць вечароў у Багданаўцы”, дзе маецца адбыцца прэм’ера новай п’есы.

Усе ўдзельнікі дыялогу сышліся ў адным: падобныя сустрэчы трэба ладзіць рэгулярна. Павіншаваўшы ўсіх з надыходзячымі вялікімі святамі, Аляксандр Пачко разам з зычаннем здароўя і цярпення выказаў пажаданне берагчы веру і культуру хрысціянства.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть