Официально

БОЛЬШ ПРЫГОЖАЙ БУДЗЕ ЛУНІНЕЧЧЫНА

Практычна ў кожным населеным пункце ёсць закінутыя старыя сядзібы з паўразваленымі безгаспадарчымі пабудовамі, якія не толькі псуюць выгляд паселішча, але і нярэдка становяцца крыніцай пагрозы. Менавіта іх нярэдка выбіраюць у якасці прытулка асобы сумніўнага занятку, якія не грэбуюць гарэлкай. Па афіцыйных звестках у нашым раёне сёлета прадпісана вырашыць лёс 180-ці такіх дамоў. Зразумела, што лічба гэтая не канчатковая. 

Што трэба рабіць, каб у сціслы тэрмін навесці парадак і скараціць колькасць падобных паселішчаў? Адказ на гэтае пытанне прагучаў у ходзе пасяджэння раённага выканаўчага камітэта, правёў якое яго старшыня Васіль Агіевіч.

Вядучы спецыяліст аддзела архітэктуры і будаўніцтва Аляксандр Ходзін прадставіў графік камісійнага абследавання жыллёвага фонду, адзначыўшы, што ўжо сёлета знесена 44 старыя дамы, а ўладальнікам 275-ці – накіраваны прадпісанні аб безумоўным навядзенні парадку на такіх сялібах. 115 грамадзян заявілі аб намеры далейшага выкарыстання спадчынных пабудоў. У ходзе абмеркавання было заўважана, што аднаго пісьмовага засведчання недастаткова, сельвыканкамам неабходна абавязкова сачыць за тым, каб абавязацельствы гаспадары выконвалі. У супраціўным выпадку дамы ў заканадаўчым парадку будуць адчужацца, а на іх месцы – узводзіцца новыя. У тым ліку і тыя, што будуюцца па Дзяржаўнай праграме развіцця і адраджэння вёскі. Гэта дазволіць не толькі зрабіць больш прывабным выгляд населеных пунктаў, але і прыкметна ўдзешавіць будаўніцтва. Як правіла, у цэнтры ўсе інжынерныя камунікацыі ў наяўнасці, і выдатковаць на іх узвядзенне сродкі не давядзецца.


Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть