Официально

Быць сумленным перад сабой і грамадскасцю

Адбылася 17-ая сесія Бастынскага сельскага Савета дэпутатаў ХХVІІ склікання, на якой, акрамя іншых, разглядалася пытанне  добраўпарадкавання населеных пунктаў і навядзення парадку на зямлі.

– На пасяджэнні разам з калегамі вызначылі замацаванне грамадскіх тэрыторый за прадпрыемствамі, арганізацыямі і ўстановамі, паставілі канкрэтныя задачы перад жыхарамі і юрыдычнымі асобамі, – расказаў старшыня Фёдар Рашэцкі. – Да таго ж, са-нітарна-кантрольныя брыгады абследавалі ўчасткі і зацвердзілі тое, што трэба зрабіць. Старасты населеных пунктаў абышлі падворкі грамадзян. Домаўладальнікам уручаны звыш як 140 прадпісанняў.

– Магчыма, ужо ёсць справы, якія на сённяшні момант удалося завяршыць?

– Так. Сіламі прадстаўнікоў ДРБУ-101 прагрэй-дзіраваны вуліцы і адрамантавана дарога да Люшчы. У Бастыні прыбрана 14 аварыйных дрэў. Новы выгляд займеў участак плошчай 0,1 гектара каля будынка сельвыканкама, дзе зроблена перазалужэнне. Яшчэ 0,6 гектара тэрыторыі, што засталася пасля зносу пустуючых дамоў па вуліцы Лунінецкай, вызвалены ад дрэў і хмызоў. Намаганнямі сельвыканкама абкошаны грамадскія тэрыторыі па вуліцах Савецкай, Чыгуначнай і Лунінецкай, а таксама ў Люшчы – на Зялёнай, Школьнай і Якуба Коласа. У Навасёлках па Савецкай рэкультываваны два кар’еры.

Работнікі КСУП “Дзятлавіцкі” разабралі невыкарыстоўваемыя будынкі ціра, брыгаднага доміка, былога свінарніка па вул. Чыгуначнай, памяшканняў кароўнікаў фермы №7 у Бастыні. Аднак яны не выканалі прадпісання сельвыканкама па ўстаноўцы агароджы належачага гаспадарцы жылога дома №116 па вуліцы Савецкай у Бастыні. Акрамя таго, не прыбралі фундамент ад знесенага ціра, не адрамантавалі агароджу фермы №7, не ліквідавалі смеццезвалку каля фермы №6.

– Вы расказалі аб калектыўнай рабоце. А самі людзі стараюцца, каб іх малая радзіма была чыстай і прыгожай?

– Вяскоўцы не застаюцца ўбаку ад агульнай справы. Яны знялі больш як 380 пагонных метраў старой агароджы, 170 – адрамантавалі, 110 – устанавілі новай. Усяго на мэты добраўпарадкавання населеных пунктаў сельсавета прыцягнута звыш 4800 рублёў, у тым ліку грашовых сродкаў насельніцтва – 1600 рублёў. Работы ў названым накірунку будуць працягвацца, але хацелася б, каб больш актыўна праяўлялі сябе прадстаўнікі прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый. Са станоўчага боку адзначу калектывы КСУП “Велута” і ПМС. Першыя – падвезлі пясок да могілак, другія – падчас суботніка дапамаглі навесці парадак на тэрыторыі вадасховішча “Велута”. Да таго ж, меліяратары аказалі “шэфскую” падтрымку ў рэкультывацыі ўчасткаў, вызваленых ад пустуючых дамоў у Бастыні па вуліцах Лунінецкая і Іркуцка-Пінскай дывізіі. Вялікі дзякуй ім!

– Звычайна напярэдадні Вялікадня грамадзяне актыўна займаюцца ўборкай магіл родзічаў. Вашы землякі падтрымліваюць гэтую традыцыю?

– Несумненна. Абноўлены выгляд займелі вясковыя могілкі ў Бастыні і Велуце. Аднак прыкра назіраць за фактамі, калі чалавек, прыбраўшы смецце каля сваіх магіл, пакідае яго побач з суседнімі… Заклікаю ўсіх быць культурнымі і спагадлівымі! Зрэшты, ідзе вялікае права-слаўнае свята, таму давайце сустрэнем яго з чыстымі думкамі і правільнымі ўчынкамі, за якія не будзе сорамна ні перад землякамі, ні перад грамадскасцю, ні перад самім сабой.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть