«Час патрабуе ўзважаных учынкаў»
Официально

«Час патрабуе ўзважаных учынкаў»

пераходны сцяг з рук старшыні райвыканкама Аляксандра Пачко прыняў кіраўнік СВК «Вулькаўскі світанак» Уладзімір Соц
Пераходны сцяг з рук старшыні райвыканкама Аляксандра Пачко прыняў кіраўнік СВК «Вулькаўскі світанак» Уладзімір Соц

Пасяджэнне гаспадарчага актыву, на якім традыцыйна падводзяцца вынікі раённага спаборніцтва працоўных калектываў па дасягненню высокіх паказчыкаў у вытворчасці і сацыяльнай сферы за 2015 год, сёлета мела пэўную асаблівасць: яго сумясцілі з сесіяй раённага Савета дэпутатаў. Яго старшыня Віктар Рафаловіч прапанаваў прысутным парадак дня. Пасля зацвярджэння слова ўзяў кіраўнік раёна Аляксандр Пачко.

Сваё выступленне Аляксандр Мікалаевіч пачаў з канстатацыі не вельмі прыемнага факта: хаця летась народна-гаспадарчы комплекс Лунінеччыны працаваў без сістэмных збояў, з даведзеных 14-ці паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгі-ёна засталіся нявыкананымі 10. Гэта экспарт тавараў і паслуг без уліку арганізацый рэспубліканскай падпарадкаванасці, індэкс фізічнага аб’ёму прамысловай вытворчасці, энергазберажэнне, прамыя замежныя інвестыцыі на чыстай аснове, стварэнне новых мікра- і малых арганізацый, намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата, падрадныя работы, прамыя замежныя інвестыцыі і рознічны тавараабарот гандлю. Старшыня райвыканкама падрабязна расказаў аб няпростай сітуацыі, якая склалася на прадпрыемствах прамысловага комплексу, сельскай гаспадаркі, сацыяльнай сферы, адзначыўшы як адмоўныя, так і станоўчыя бакі дзейнасці асобных кіраўнікоў і працоўных калектываў.

Разглядваючы сітуацыю, з-за якой Лунінеччына апынулася на перад-апошнім радку ў рэйтынгу работы гаррайвыканкамаў па выкананню паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця за 2015 год, Аляксандр Мікалаевіч назваў адразу некалькі прычын. Па-першае, істотна ўпала дрэваапрацоўка: вытворчасць склала толькі 12 працэнтаў да ўзроўню 2014-га. Сваіх аб’-ёмаў не дасягнулі РУВП “Граніт”, ААТ “Спецжалезабетон”, “Палессеэлектрамаш”, “Лунінецлес”, “РМЗ”, Лунінецкая і Мікашэвіцкая ЖКГ. Па-ранейшаму выклікае занепакоенасць збыт гатовай прадукцыі. Запасы на складах прад-прыемстваў складаюць амаль 56 працэнтаў ад сярэднямесячнага аб’ёму вытворчасці. Апраўдваць няўдачы негатыўнымі тэндэнцыямі на знешніх рынках і дэвальвацыяй валюты ў суседніх краінах нельга. Дрэнна працуюць маркетынгавыя службы, якім варта шукаць новыя рынкі збыту, у прыватнасці, наладжваць супрацоўніцтва з Кітаем.

Нельга заспакойвацца аграрнікам, дзе з 6 паказчыкаў па вытворчасці асноўных відаў сельгаспрадукцыі выкананы толькі 2: больш, чым у папярэднім годзе, атрымана бульбы і агародніны. Небывалая засуха стала прычынай гібелі 1300 гектараў збожжавых і 84 працэнтаў азімага рапсу. Адмоўным чынам паўплывала на становішча неарганізаванасць кадраў, недысцыплінаванасць, незахаванне тэхналагічных працэсаў… Карэнных змен не адбылося і ў жывёлагадоўлі, дзе па сённяшні дзень застаюцца актуальнымі захаванасць пагалоўя і недахоп кармоў. Патрабуе ўвагі і якасць малака.
А.М. Пачко заўважыў, што ў бліжэйшай перспектыве работа органаў выканаўчай улады будзе накіравана на дасягненне трох стратэгічнах мэт – занятасць, экспарт, інвестыцыі. Агучыўшы задачы на 2016-ты, Аляксандр Мікалаевіч звярнуў увагу ўсіх прысутных: “Год абяцае быць няпростым з пункту гледжання развіцця эканомікі. Поспех чакае толькі ў выпадку якаснай работы кожнага ў сваім звяне ўпраўлення, на рабочым месцы. Таму і адказнасць за вынік кожны будзе несці персанальную. Расслабляцца нельга! Час патрабуе ад нас прыняцця дакладных, узважаных учынкаў і бездакорнага іх выканання”.

Справаздача старшыні раённага Савета дэпутатаў Віктара Рафаловіча датычыла работы ў мінулым годзе і стану спраў на падведамаснай тэрыторыі. Па словах дакладчыка, летась працавалі над павышэннем эфектыўнасці дзейнасці мясцовых Саветаў, умацаваннем узаемадзеяння з насельніцтвам, выканаўчымі органамі ўлады і працоўнымі калектывамі па пытаннях выканання прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця і бюджэту раёна, максімальнай рэалізацыяй правоў і паўсядзённых жыццёвых запытаў грама-дзян, прыцягненнем іх да вырашэння сацыяльна значымых задач. Сёлета працягнуць удасканальваць бюджэтна-падатковую палітыку, наладжваць узаемаадносіны кіраўнікоў суб’ектаў гаспадарання і насельніцтва па пытаннях навядзення парадку на зямлі і добра-ўпарадкавання населеных пунктаў, максі-мальна інфармаваць людзей аб сваёй дзейнасці, у тым ліку на старонках “ЛН”.

Невялікія выступленні пра ўзначальваемыя калектывы падрыхтавалі дырэктары: ААТ “Лунінецкі малочны завод” – Сяргей Карпец і РУВП “Уніформ” – Вера Шаравар, старшыня СВК “Вулькаўскі світанак” Уладзімір Соц, старшыня праўлення райспажыўтаварыства Максім Сумар, галоўны ўрач УАЗ “Лунінецкая ЦРБ” Ігар Невар.

униформ

Па традыцыі былі ўшанаваны пераможцы раённага спаборніцтва за 2015 год. Імі сталі: у прамысловасці – ААТ “Лунінецкі малочны завод” (дырэктар Сяргей Карпец), у аграпрамысловым комплексе – філіял “Лобчанскае” ААТ “Лунінецкі малочны завод” (Міхаіл Ільючык) і СВК “Вулькаўскі світанак” (Уладзімір Соц), у гандлі – філіял “Аптова-рознічнае аб’яднанне” райспажыўтаварыства (Ніна Віцэнка), у сферы паслуг – філіял “Аўтапарк №10 г. Лунінца” (Сяргей Кіндрук), сярод сельвыканкамаў – Вулькаўскі (Аляксандр Кушнярэвіч). Усе кіраўнікі атрымалі Ганаровыя пераходныя сцягі райвыканкама. Дыпломамі ўзнагароджаны калектывы РУВП “Граніт” (Эдуард Гаўрылковіч), РУВП “Уніформ” (Вера Шаравар – на здымку), філіяла “НВК “Палессе” райспажыўтаварыства (Іван Соц), Лунінскай урачэбнай амбулаторыі (Алена Мацкевіч), Дварэцкага ЦСДК (Васіль Коўшык) і СШ №2 г. Лунінца (Мікалай Гарадкавец).

Удзел у пасяджэнні гаспадарчага актыву раёна брала член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Таццяна Удавенка.

 

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть