Официально

Чысціня – справа кожнага

муссор«Усё павінна куды-небудзь дзявацца» – прыкладна так гучыць адзін з чатырох “законаў экалогіі”, які сфармуляваў амерыканскі эколаг і спецыяліст галіны аховы прыроды Б. Каманер. Яго сэнс сельскія жыхары разумеюць па-свойму. Больш свядомыя ўтылізуюцьч смецце: закопваюць за ўласным домам або спальваюць. Як паступаюць астатнія, не цяжка здагадацца, нават убачыць – на ўзлесках, палянках каля лясоў…

Пра тое, як раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя клапоціцца аб парадку ў населеных пунктах раёна і за іх межамі, можна прасачыць па публікацыях у нашай газеце. А колькі было паведамленняў аб недапушчальнасці вывазу смецця ў неадведзеныя для гэтага месцы!
Каб больш падрабязна азнаёміцца з сітуацыяй, у чарговы рэйд адправілася з галоўнымі спецыялістамі інспекцыі Аляксандрам Шкутом і Мікалаем Ванюком, а таксама загадчыцай ад-дзела гігіены і эпідэміялогіі РЦГіЭ Людмілай Мароз. Пытанне на парадку дня адно – як ідуць справы з вывазам смецця ў населеных пунктах?
У Дзятлавічах і Бастыні ёсць ўчасткі ЖКГ, устаноўлены кантэйнеры, абсталяваны мініпалігоны. Прыемна было пачуць ад старшынь сельсаветаў Канстанціна Мардухая і Фёдара Рашэцкага, што смецце вывозіцца адзін раз у тыдзень, абсталяваны пляцоўкі па збору і захоўванню цвёрдых бытавых адходаў. Таму праблем з утылізацыяй быць не павінна.
– Нягледзячы на папярэджанні, артыкулы і фотаабвінавачванні, строгія пакаранні, некаторыя грамадзяне працягваюць сваю брудную справу, – расказвае Мікалай Ванюк. – Асабліва востра стаяла і стаіць пытанне аб уборцы бытавых адходаў прыватнымі домаўладальнікамі. Нядобрасумленныя грамадзяне часта займаюцца самавывазам: звальваюць смецце ў кюветы каля дарог, у лясных масівах і г.д.
Прывяду свежы прыклад. Ва ўнутрыгаспадарчы кар’ер у Дзятлавічах нехта скінуў будаўнічае смецце. Зараз устанаўліваем асобу гэтага чалавека. І тады яму давядзецца заплаціць немалы штраф. За гэтыя грошы можна было б выклікаць (і не адзін раз!) службу, якая займаецца вывазам і ўтылізацыяй адходаў.
Псуюць знешні выгляд у вёсках і перапоўненыя кантэйнеры, а таксама звалкі, якія ўтвараюцца каля разбураных дамоў або на іх месцы. Зразумела, што смецце – не трава, само сабой не вырасце, значыць, пастараліся людзі, якія пражываюць недалёка. Згадзіцеся, з суседняй вёскі мяхі са смеццем наўрад ці павязуць.
Як паведамілі ў сельвыканкамах, старыя хаты, а дакладней тое, што ад іх засталося, грамадзяне атрымалі ў спадчыну, але не спяшаюцца іх узаконіць. У любым выпадку, гэтая тэрыторыя – прыватная ўласнасць, і пакуль няма афіцыйнай адмовы, кіраўніцтва ніякіх дзеянняў па ліквідацыі звалкі ажыццяўляць не можа. Акрамя як шляхам адміністрацыйнага ўздзеяння прымусіць уладальнікаў расчысціць тэрыторыю.
Многае залежыць ад нас саміх. Калі хочаш жыць у прыгожай і чыстай вёсцы, пачні з сябе, не кідай смецце сам, кажы пра гэта акружаючым. Крыўдна, што кожны разумее гэтую простую ісціну, але праблема так і застаецца нявырашанай.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть