Намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Анатоль Калінін наведаў Лунінеччыну
Официально

Намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Анатоль Калінін наведаў Лунінеччыну

На асабісты прыём да прадстаўніка ўрада запісаліся тры чалавекі.

Мнагадзетны бацька прыйшоў за кансультацыяй. Калісьці ён стаяў на чарзе маючых патрэбу на паляпшэнне жыллёвых умоў. Яму выдзелілі ўчастак на будаўніцтва дома. На сённяшні момант пабудова мае сцены, дах і вокны. Усе гэтыя работы зроблены за ўласныя сродкі. У 2015-ым сям’я павялічылася і зараз туліцца ў 2-пакаёвай кватэры разам з маці заяўляльніка, якой жыллё належыць на праве ўласнасці. Мужчыну цікавіла, ці можа ён прэтэндаваць на атрыманне кватэры, пабудаванай з выкарыстаннем дзяржаўных сродкаў.

Як запэўніў Анатоль Мікалаевіч, на жаль, пабудаваць кватэру з дзяржпадтрымкай нельга. А вось скарыстацца крэдытам для завяршэння будаўніцтва  можна. Гэта прадугледжана Указам №240 “Аб дзяржаўнай падтрымцы грамадзян пры будаў-ніцтве (рэканструкцыі) жылых памяшканняў”, які Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 4 ліпеня 2017 года. Згодна з новым нарматыўным дакументам, у дадатак да дзеючай сістэмы льготнага крэдытавання жыллёвага будаўніцтва ўводзіцца новы від дзяржаўнай пад-трымкі грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў – дзяржаўныя адрасныя субсідыі. Іх сума разлічваецца, зыходзячы з колькасці членаў сям’і, памераў жылога памяшкання і максімальнага нарматыву кошту будаўніцтва. Сярод умоў прадастаўлення дапамогі – чарговасць і аднясенне грамадзян да катэгорыі малазабяспечаных. Такім чынам, чым хутчэй будуць сабраны неабходныя дакументы, тым больш шанцаў атрымаць дзяржпадтрымку ў бліжэйшы час.

– Няпростую, але вельмі важную задачу паставілі, – канстатаваў намеснік прэм’ер-міністра, выслухаўшы жыхара Лахвы, які прасіў садзеяння ў аднаўленні функцыянавання амбулаторыі, што спыніла работу пасля пажару ў 2013-ым.

У населеным пункце жыве каля 1400 чалавек, прычым палова з іх – пажылыя грамадзяне. Па медыцынскую дапамогу жыхары вёскі вось ужо чацвёрты год звяртаюцца ў Любанскі ФАП. А да акушэра і стаматолага даво-дзіцца ездзіць у Лахаўку.

Разглядаючы праблему з розных бакоў, кіраўніцтва раёна, намеснік старшыні аблвыканкама Віктар Сакоўскі і Анатоль Калінін спыніліся на варыянце рэканструкцыі будынка былога дзіцячага сада. Намеснік прэм’ер-міністра запэўніў, што будзе хадайнічаць перад губернатарам аб уключэнні аб’екта ў адпаведную праграму. Аднак, як хутка амбулаторыя адновіць работу, пакуль гаварыць не даводзіцца…

У фермера з Любачына ёсць прыгожая мара – стварыць ланд-шафтны парк для сямейнага адпачынку. Улічваючы, што пачалася рэканструкцыя аўтадарогі М10, заяўляльнік просіць, каб у праект уключылі паласу разгону. Па словах Анатоля Калініна пакуль зробяць участак Гомель – Калінка-вічы. Як толькі знойдзецца інвестар, можна будзе весці гаворку пра праект, які закране частку трасы ўздоўж Любачына. Разам з тым, фермеру параілі звярнуцца пісьмова, прадаставіўшы адпаведныя дакументы.

Пасля прыёму Анатоль Калі-нін накіраваўся пракантраляваць ход уборачнай кампаніі. А на РУВП “Граніт” адбылося вытворчае пасяджэнне з кіраўніцтвам прадпрыемства і чыгуначнікаў, на якім абмяркоўваліся пытанні нарошчвання аб’ёмаў паставак на экспарт і забеспячэння бесперабойнага вывазу прадукцыі.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть