Официально

«Дачушка»,

дачушкатак звяртаюцца састарэлыя людзі да самых чулых сацыяльных работнікаў. Лепшыя з іх прынялі ўдзел у конкурсе прафесійнага майстэрства, які праведзены ў тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага аблугоўвання насельніцтва.
Сацыяльныя работнікі дапамагаюць тым, хто ў сілу жыццёвых абставін мае патрэбу ў пабочнай падтрымцы. Вітаючы сваіх падначаленых, загадчык аддзялення сацыяльнага абслугоўвання на даму Лідзія Чыжакова адзначыла:
– Ніткі лёсаў учора яшчэ не знаёмых людзей за самы кароткі час так пераплятаюцца, што чужы чалавек, які прыходзіць у дом з дабром, становіцца самым блізкім і родным. Дорачы шчасце іншаму, робіш шчаслівым сябе. У гэтай простай ісціне заключаны сэнс штодзённых абавязкаў працаўнікоў сацыяльнай службы.
Пасля першых выступленняў удзельнікаў конкурсу стала відавочна, што з кожным годам падыход да творчага спаборніцтва становіцца ўсё больш сур’ёзным і адказным. Яны вельмі хваляваліся. Усё ж, дзякуючы падтрымцы калег, прадставілі сябе хаця і лаканічна, але ярка і эмацыянальна. Сацыяльныя работнікі адзначалі, што ніякае надвор’е, ніякія адлегласці не здольны перашкодзіць іх шляху да лю-дзей, якія чакаюць дапамогу і падтрымку. Гаварылі аб гэтым сур’ёзна і з гумарам, у прозе і вершах. Адчувалася, што канкурсанткі – не толькі добрыя і шчырыя, але і вельмі творчыя асобы. Калі ж пытанні датычылі прафесійнай дзейнасці, усе ўдзельніцы атрымалі вышэйшыя балы.
Прыняўшы ўдзел у конкурсе, больш упэўненымі ў сабе сталі Вольга Курыловіч (г. Лунінец) і Ірына Фурсевіч (в. Сінкевічы). Паспяхова выступілі Святлана Дубейка (г. Мікашэвічы) і Надзея Канапцкая (в. Дзятлавічы), а пераможцай стала Алена Ванюк (г. Лунінец). Тройка “лепшых па прафесіі” заахвочана грашовымі прэміямі, аб чым з віншаваннямі паведаміла дырэктар цэнтра Тамара Патурай.
Таццяна ВАСІЛЬЕВА.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть