Дэмаграфія пад кантролем
У першым паўгоддзі ў раёне нарадзілася 419 немаўлят, памерла 507 чалавек.
У Лунінцы і Мікашэвічах адзначаецца прырост насельніцтва, а вось у сельскіх населеных пунктах колькасць памёршых амаль у два разы перавышае колькасць нованароджаных. У структуры прычын смерці 56 працэнтаў займаюць хваробы сістэмы кровазвароту, 9 – новаўтварэнні, 7 – няшчасныя выпадкі, атручванні і траўмы. Сярод памёршых кожны пяты знаходзіўся ў працаздольным узросце.
Створаны 196 новых сем’яў, 106 – распаліся. Колькасць шлюбаў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павялічылася на 24 працэнты, а разводаў зменшылася на 32.
У раён прыбылі 377 чалавек, выбылі 455. Акрамя таго, 163 грамадзяніны змянілі месца пастаяннага жыхарства ў межах Лунінеччыны. У райцэнтры склалася станоўчае міграцыйнае сальда ў колькасці 36 чалавек, а ў Мікашэвічах – наадварот (4 чалавекі).