Официально

Дэпутаты зацвердзілі бюджэт

Напрыканцы мінулага тыдня адбылася дваццаць трэцяя сесія раённага Савета дэпутатаў ХХVI склікання. Правёў яе старшыня райсавета Віталь Адзішчаў.
На разгляд дэпутатаў была прадстаўлена справаздача раённага выканаўчага камітэта, з якой выступіў яго старшыня Васіль Агіевіч. Папярэдне выкананне прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна за 2013 год і прагноз на 2014-ты, а таксама праект раённага бюджэту на будучы год былі абмеркаваны на пася-джэнні райвыканкама (падрабязная справаздача апублікавана ў “ЛН”, №96 за 27 снежня). На сесіі свае меркаванні на гэты конт выказалі дэпутаты.
Старшыня СВК “Лунін-скі” Васіль Мелюх складанасці адыходзячага года спраецыраваў на адну асоб-на ўзятую гаспадарку. У “Лу-нінскім”, як і паўсюдна, адчулі капрызы надвор’я. І ўсё ж тут здолелі не страціць набыткі ў раслінаводстве, якія дазволілі прыбавіць у вытворчасці малака. А вось мясная галіна пазіцыі здала. Тым не менш, гаспадарка заканчвае год з прыбыткам, што дало падставы кіраўніку станоўчыя спадзяванні ўскласці і на наступны год.
Аспекты развіцця будаўнічай галіны акрэсліў начальнік ПМК-7 Уладзімір Канапацкі. Узначальваемая ім арганізацыя сёлета адчула недахоп работы на Лунінеччыне і вымушана была будаваць аб’екты не толькі за межамі раёна, але і краіны. Выручка ад рэалізацыі ў ПМК-7 самая высокая ў трэсце і складае амаль 48 мільярдаў рублёў. Тым самым зроблены задзел на перспектыву. Упэўненасці надае і ўвод у эксплуатацыю новага арматурна-фармовачнага цэха. Гэта дазволіць не толькі стварыць каля 100 новых рабочых месцаў, але і істотна павялічыць эскпартную састаўляючую будаўнічай арганізацыі. Адначасова кіраўнік адзначыў той факт, што на працягу 8 месяцаў з-за недахопу сродкаў даводзілася браць крэдыт на выплату заработнай платы. Прычына – дэбі-торская запазычанасць, якая да канца года перабольшыць 17 мільярдаў рублёў.
Дырэктар РФСК “Зда-роўе” Ігар Гапон спыніўся на праблемах развіцця ў раёне фізічнай культуры, спорту і турызму. Адзначыўшы станоўчую дынаміку ў аказанні турыстычных паслуг, дэпутат звярнуў увагу на нізкую самаакупнасць новых спартыўных аб’ектаў – Лядовай арэны і плавальнага басейна. Нягледзячы на даступнасць кошту іх наведвання, папулярнасцю арэна і басейн карыстаюцца ў асноўным у дзетвары і моладзі. Спартыўны функцыянер заклікаў працоўныя калектывы ў асобах іх кіраўнікоў быць больш актыўнымі ў далучэнні да здаровага ладу жыцця.
Дэпутаты прынялі да ведама справаздачу райвыканкама і зацвердзілі бю-джэт раёна на 2014 год.
На сесіі былі ўнесены змяненні і дапаўненні ў некаторыя раней прынятыя рашэнні. Адначасова выбранні-кі адобрылі прапанаваны план работы раённага Савета дэпутатаў на 2014 год.
У рабоце сесіі брала ўдзел і выступіла дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянціна Верас, якая расказала аб прынятых змяненнях у некаторыя заканадаўчыя акты, у прыватнасці, у падатковае заканадаўства.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть