Официально

Другая, пазачарговая…

На парадку дня ІІ па-зачарговай сесіі раённага Савета дэпутатаў 27-га склікання, якую правёў старшыня Віктар Рафаловіч, значылася некалькі пытанняў.
Першае – “Аб прысваенні звання “Ганаровы грама-дзянін Лунінецкага раёна”. Дэпутаты аднадушна падтрымалі прапанову старшыні райвыканкама Васіля Агіевіча прысвоіць гэтае ганаровае званне ўдзельніку Вялікай Айчыннай вайны Паўлу Дабрынцу і дырэктару ААТ “Спецжалезабетон” Васілю Басевічу. І Павел Акімавіч, і Васіль Паўлавіч – людзі ў раёне добра вядомыя. Павагу і аўтарытэт яны заслужылі нястомнай працай, якая сёння ацэнена па вартасці.
На сесіі прыняты таксама парадак распараджэння жылымі памяшканнямі, якія знаходзяцца ва ўласнасці раёна, і зацверджана адпаведная інструкцыя.
Дэпутаты адобрылі змяненні і дапаўненні ў рашэнне раённага Савета ад 27 снежня 2013 г. №186. Датычылі яны ўдакладнення асобных паказчыкаў раённага бюджэту на 2014 год, у прыватнасці даходаў і расходаў раённай казны. Сродкі ў памеры 624 мільёны рублёў накіраваны на падтрымку жыллёва-камунальнай гаспадаркі, адукацыі раёна, а таксама на вырашэнне сацыяльных пытанняў.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть