Официально

Дырэктыва №1 застаецца кіраўніцтвам да дзеяння

Рэалізацыя патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11.03.2004 г. №1 “Аб мерах па ўмацаванню грамадскай бяспекі і дысцыпліны”, стан аховы працы і вытворчага траўматызму на тэрыторыі раёна былі пад увагай чарговага пасяджэння раённага выканаўчага камітэта, якое правёў яго старшыня Васіль Агіевіч. Пачынаючы абмеркаванне гэтага без перабольшання жыццёва важнага пытання, Васіль Міхайлавіч падкрэсліў, што ўсе паказчыкі губляюць сваю значнасць, калі на вытворчасці не здольны гарантаваць бяспеку людзей.
Як вынікала з даклада начальніка раённага ад-дзела па надзвычайных сітуацыях Мікалая Арашкевіча, на выкананне праграмы па тэхнічнаму пераўзбраенню і мадэрнізацыі вытворчасці, паляпшэнне аховы працы сёлета зрасходавана больш як 11 мільярдаў рублёў. Праве-дзена вялікая прафілактычная работа.
Нягледзячы на гэта, у 2013 годзе зарэгістравана 12 выпадкаў вытворчага траўматызму, з іх 3 – са смяротным зыходам. Ана-ліз паказаў: у большасці няшчасцяў вінаватыя самі работнікі, якія грэбавалі элементарнымі правіламі і нормамі, дапусціўшы парушэнні працоўнай і вытворчай дысцыпліны. Менавіта таму прагучала прапанова зрабіць больш жорсткай і эфектыўнай работу камісій па барацьбе з п’янствам і алкагалізмам і не радзей як 1 раз у месяц разглядаць на вытворчых нарадах пытанні аховы працы і тэхнікі бяспекі.
Прааналізаваў дакладчык і сітуацыю з пажарамі, якіх сёлета адбылося 60. Гэта менш, чым летась, але ахвяр яны забралі больш: 11 чалавек, сярод якіх двое дзетак, прынялі жудасную вогненную смерць. Каб у далейшым папярэдзіць падобныя трагедыі, распрацаваны план спецыяльных мерапрыемстваў. Гэта растлумачальныя гутаркі на сельскіх сходах; падворны абход; выяўленне асоб, схільных да злоўжывання алкаголем і, вядома ж, праверкі.
Сёлета органамі дзяржаўнага пажарнага нагляду правераны 84 суб’екты гаспадарання. За парушэнні аштрафаваны 48 кіраўнікоў і 117 асоб на пасадах. Некаторыя з іх былі заслуханы ў ходзе пасяджэння. Былі сярод іх і прадстаўнікі калектываў, дзе зарэгістраваны выпадкі вытворчага траўматызму.
Адначасова ўдзельнікі пасяджэння звярнулі самую пільную ўвагу на сітуацыю на дарогах. 32 дарожна-трнспартныя здарэнні, у якіх загінулі 4 і паранены 35 чалавек, выклікаюць абгрунтаваную трывогу. 6 ДТЗ зарэгістравана з удзелам п’яных вадзіцеляў. А ўвогуле п’янымі за рулём затрымана 327 чалавек, што на 50 менш, чым летась. Паменшала і колькасць ліхачоў, а таксама пешаходаў, якія пацярпелі на дарозе ад уласнай неасцярожнасці ці грэбавання святлоадлюстроўваючымі элементамі. Усе гэтыя нюансы праваахоўнікі і надалей будуць трымаць у полі зроку.
Разам з рашэннем, у якім адлюстраваны шляхі ўмацавання дысцыпліны і аховы працы, прыняты комплексны план прафілактычных мерапрыемстваў па недапушчэнню правапарушэнняў у сферы забеспячэння пажарнай, прамысловай бяспекі, а таксама папярэджання на тэрыторыі раёна надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару.

АБАРАНІЦЬ ЛЮДЗЕЙ АД НЕБЯСПЕКІ

закліканы комплекс мерапрыемстваў па забеспячэнню санітарна-эпідэмічнага дабрабыту насельніцтва раёна на 2011-2015 гады.

На тое, як ён выконваецца, таксама звярнулі ўвагу ўдзельнікі пасяджэння райвыканкама. Амаль усе яго пункты выкананы.
Як адзначыў галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Аляксандр Байдук, сёлета ў параўнанні з леташнім заўважаны невялікі рост інфекцыйных захворванняў, якія, тым не менш, насілі адзінкавы характар. Не зарэгістравана групавой захворваемасці. Прааналізаваў Аляксандр Віктаравіч ход вакцынацыі супраць грыпу. Прышчэпкі атрымалі 24849 чалавек – прыкладна 35 працэнтаў ад агульнай колькасці насельніцтва. Работа гэтая працягваецца і зараз.
У раздзеле “Ахова навакольнага асяроддзя” асаблівая ўвага была звернута на тэрміновую распрацоўку праектаў зон санітарнай аховы водазабораў, якія належаць сельскагаспадарчым арганізацыям, з перспектывай іх наступнай перадачы КУП ВКГ “Водаканал”.
У раздзеле “Здароўе і праца” вызначаны шляхі далейшага зніжэння агульнай і прафесіянальнай захворваемасці. Абазначана і поле дзейнасці. Сёлета на 30 аб’ектах аб- следавана 113 рабочых месцаў, з якіх 20 – не адпавядаюць гігіенічным патрабаванням.
Парадавала, што ў раздзеле “Якасць і бяспека харчовай сыравіны і прадуктаў” з запланаваных 8 мерапрыемстваў выкананы ўсе. Але гэта не значыць, што тут няма недахопаў. У чарговы раз увага была звернута на прафілактыку захворваемасці вострымі кішэчнымі інфекцыямі ў арганізаваных калектывах і той факт, што ў раёне застаецца высокай удзельная вага (3,1 працэнта) проб харчовых прадуктаў, якія не адпавядаюць гігіенічным нарматывам па мікрабіялагічных паказчыках.
У ходзе абмеркавання агучылі праблему арганізацыі гандлю на рынку райспажыўтаварыства, дакладней сказаць, за яго межамі. Па меркаванню загадчыцы аддзела гігіены абласнога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Людмілы Брэзоўскай, патрэбна прыкладна два тыдні жорсткай сістэмнай работы падаткавікоў, праваахоўнікаў і супрацоўнікаў РЦГіЭ, каб навесці там парадак.
Справядлівасці дзеля варта сказаць, што парушэнні правілаў гандлю неаднаразова выяўляліся і ў стацыянарных гандлёвых кропках. У ліку праштрафіўшыхся – магазін “Алеся” Баранавіцкай птушкафабрыкі, магазінаў “Універсам” і “Заходні” райспажыўтаварыства, магазін №2 ААТ “Палімер”, ПУГП “Прокторг” і іншыя.
Вядома ж, крыўдна было чуць, што дагэтуль выяўляюцца тавары з пратэрміноўкай у дзіцячых калектывах. Сёлета такія былі знойдзены ў Бастынскай СШ, Чэрабасаўскай БШ і школе №3 г. Лунінца.
Прынятае рашэнне накіравана на выключэнне гэтых і іншых парушэнняў.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть