Официально

Дзень, які корміць год

Менавіта так ахарактарызаваў веснавы дзень старшыня райвыканкама Васіль Агіевіч, адкрываючы чарговае пасяджэнне. Кіраўнік раёна прапанаваў не засяроджвацца на багатых на лічбы дакладах, а канкрэтна прааналізаваць становішча з асноўнымі сельгасработамі ў кожнай гаспадарцы.
Зразумела, што най-
большая ўвага была ўдзелена ходу нарыхтоўкі кармоў. Дзякуючы своечасова прайшоўшым дажджам, травастой на лугах выдатны. За дзень ён падрастае на 7-10 сантыметраў, таму прамаруджванне ў скошванні недапушчальнае. Пакуль спрыяе корманарыхтоўцы і надвор’е.
Між тым, як высветлілася, агрэхі ёсць амаль усюды. За рэдкім выключэннем, у гаспадарках з-за парушэнняў у падвозе зялёнай масы дапускаецца пратэрміноўка ў закладванні сянажных ям. Стракатым быў і малюнак з плошчамі скошаных траў – ад 16 да 50 працэнтаў плошчаў (да-дзеныя на 22 мая). Нягле-дзячы на тое, што практычна ўся наяўная корманарыхтоўчая тэхніка ўключана ў работу, вырашана прыцягнуць на дапамогу староннія арганізацыі, якія маюць патрэбныя агрэгаты.
“Нарыхтоўка кармоў – майстэрства кіраўніка” – гэтае выслоўе стала вызначальным пры справаздачах кожнага са старшыняў сельгаскааператываў. Усе абазначаныя праблемы знаходзілі неадкладнае вырашэнне. Такой жа аператыўнасці чакаюць сёння ў раёне і ад кожнага з аграрыяў.

ТЛУМАЧЫЦЬ, НАЗІРАЦЬ І ВЕДАЦЬ
16 красавіка 2014 года ўступіў у дзеянне новы закон Рэспублікі Беларусь “Аб асновах дзейнасці па прафілактыцы правапарушэнняў”. Як выконваецца ён на Лунінеччыне? На гэтае пытанне шукалі адказ у ходзе абмеркавання на пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта.
Як адзначыў начальнік
міліцыі грамадскай бяспекі Ігар Жук, сёлета ў параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года прыкметна павялічылася колькасць злачынстваў, учыненых у стане алкагольнага ап’янення і ў грамадскіх месцах. Больш стала кра-дзяжоў, рабаў-ніцтваў, хуліганстваў.
Адной з прычын, па меркаванню дакладчыка, з’яўляецца даступнасць алкаголю для насельніцтва. Менавіта таму праваахоўнікі нярэдка выступаюць за абмежаванне продажу алкагольных напіткаў у гандлёвай сетцы.
Не знімаюцца з парадку дня меры індывідуальнай прафілактыкі. Гэта і прыцягненне да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё гарэлкі, віна і піва ў грамадскіх месцах, і накіраванне хранічных алкаголікаў у ЛПП, пазбаўленне выпівох бацькоўскіх правоў і інш. Так, ужо сёлета адміністрацыйнае пакаранне па гэтых прычынах панеслі больш як 1000 грамадзян, у медвыцвярэзніку пабывалі 411 жыхароў раёна.
Пэўная ўвага ўдзяляецца правядзенню растлумачальнай работы і прапагандзе здаровага ладу жыцця. У гэтай справе немалаважную ролю павінны адыгрываць грамадскія пункты аховы правапарадку. Аднак, як высветлілася, нярэдка работа іх носіць фармальны характар. А ў Рэдзігераўскім сельвыканкаме пакой ГПАП наогул не абсталяваны як след. Пракурор раёна Аляксандр Карлюк зазначыў, што многія з кіраўнікоў гэтых структурных падраздзяленняў проста не ведаюць сваіх паўнамоцтваў, што ў пэўным сэнсе і тлумачыць некаторы фармалізм у рабоце. Таму вырашана правесці для іх навучальны семінар.
На ўзаемадзеянне мілі-цыі і органаў улады на месцах на пасяджэнні была звернута асаблівая ўвага. На думку Ігара Жука, у гэтым сэнсе прыкладам могуць служыць Мікашэвіцкі гарвыканкам і Лунінскі сельвыканкам.
У ходзе абмеркавання зноў было ўзнята пытанне абсталявання найбольш ажыўленых месцаў райцэнтра камерамі відэаназірання. Патрабуе гэта немалых выдаткаў, але ж у тым, што такое новаўвядзенне патрэбна, здаецца, не сумняваецца ніхто.
У пярэдадзень клубнічнага “буму” закранулі і праблему міні-рынку ў Дварцы. Вырашана перанесці яго з трасы М-10 у больш бяспечную зону з наступным абсталяваннем там належных месцаў для гандлю.

 

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть