Дзень заўтрашні — з пазіцыі дня сённяшняга
Официально

Дзень заўтрашні — з пазіцыі дня сённяшняга

nlun05Адбылося чарговае пасяджзнне прззідыума раённага Савета дзпутатаў, якое правёў яго старшыня Віктар Рафаловіч

Дэпутаты абмеркавалі праект прагноза са цыяльна-эканамічнага развіцця раёна на 2015 год. Начальнік аддзела эканомікі Андрэй Гулек ахарактарызаваў сітуацыю, у якой раён завяршае сёлетні і прадставіў планы, намечаныя на 2015 год. Адчувальны ўплыў на фінансава-эканамічнае становішча асобных прадпрыемстваў і раё­на ў цэлым аказвае сітуацыя з пастаўкамі беларускай прадукцыі ў Расію. Асабліва адчувальна ўдарыла яна па ААТ “Лунінецкі малочны завод”.  Гэтае прадпрыемства вызначае выкананне паказчыка па экспарце тавараў, і калі становішча не палепшыцца, то паказчык спыніцца на планцы ў 95 працэнтаў.

Што датычыць іншых параметраў, то дасягненне большасці з іх залежыць ад таго, як будзем працаваць. У тым ліку і сярэдні памер заработнай платы, якая ў будучым годзе павінна дасягнуць 6 мільёнаў рублёў.

З праектам раённага бюджэту на будучы год пазнаёміў начальнік фінансавага аддзела Леанід Юнчык. Даходная частка плануецца ў памеры больш як 663 мільярды 550 мільёнаў рублёў. З іх 410 мільярдаў 590 мільёнаў — уласныя даходы. Расходы захаваюць сацыяльную накіраванасць. Амаль 63 працэнты раённай казны пойдзе на сацыяльныя патрэбы — адукацыю, ахову здароўя, культуру, жыллёва-камунальную гаспадарку і іншае.

Члены прэзідыума адобрылі не толькі вышэй пазначаныя дакументы, але і план работы раённага Са­вета дэпутатаў на будучы год.

Акрамя гэтага, разгледзелі ход выканання рашэння №163 раённага Са­вета дэпутатаў “Аб захаванні зямельнага заканадаўства і эфектыўнасці выкарыстання зямельных рэсурсаў у раёне”. Выступление кіраўніка зямельнай службы Сяргея Чарненкі выклікала шэраг пытанняў, адказы на якія задавольвалі не заўсёды. Менавіта таму выканан­не названага рашэння пакінута на кантролі.

Прэзідыум раённага Са­вета дэпутатаў вырашыў прапанаваць грамадскае абмеркаванне найменняў вуліц, якія паявяцца ў но­вым мікрараёне на паўднёвым захадзе Лунінца. Удзельнічаць у ім могуць усе жадаючыя. Якімі будуць назвы вуліц, дзе размесцяцца 175 індывідуальных дамоў і аб’екты інфраструктуры, залежыць ад вас, нашы чытачы. Свае прапановы можаце дасылаць у рэдакцыю “ЛН”.

Члены прэзідыума адобрылі прапанаваны генеральны план забудовы горада Мікашэвічы.

Ажыўленае абмеркаван­не выклікала выступление галоўнага ветэрынарнага ўрача раёна Кацярыны Максімовіч, якая расказала аб рабоце, што праводзіцца ў раёне па папярэджанню распаўсюджвання афрыканскай чумы свіней і кардынальнымі змяненнямі ў сувязі з прыняццем новых дакументаў, рэгламентуючых утрыманне жывёлы на падворках. Дакладнае тлумачэнне спецыяліста па ўсіх узнікаючых пытаннях бу­дзе надрукавана ў бліжэйшых нумарах раёнкі.

Таццяна ВАЙЦЯХОЎСКАЯ



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть