Официально

“ЭКСКУРСІЯ” РАБОЧАГА ХАРАКТАРУ

Багданаўка – вёска старажытная. Ужо ў 1800-ым годзе тут налічвалася 53 падворк’і і 315 жыхароў. Сёння – гэта аграгарадок з колькасцю насельнікаў 1748. У аддаленай вёсцы па-ранейшаму падтрымліваюць нязменныя і ствараюць сваю ўласную гісторыю. Менавіта тут прайшоў чарговы Дзень Савета, які дапамог прадстаўнікам раённай улады, устаноў і арганізацый, а таксама старшыням сельсаветаў бліжэй пазнаёміцца з інфраструктурай населенага пункта.  

АД СТАРОГА – ДА НОВАГА

Прыкметы пастаяннага добраўпарадкавання бачыліся на ўсёй тэрыторыі сельсавета: ліквідаваны “аварыйныя” дрэвы, вядзецца замена ліній электраперадач. А вось змен у рацыянальным падыходзе грамадзян да вядзення гаспадаркі ўдзельнікі мерапрыемства так і не адзначылі (раскіданае яшчэ, відаць, у пачатку зімы ўгнаенне на полі, паблізу якога праязджалі кіраўнікі, наўрад ці напоўніць вясной глебу каштоўнымі рэчывамі). Па-ранейшаму не змяніліся адносіны вяскоўцаў да чысціні. Вывозячы смецце з падворкаў, людзі пакідаюць яго за межамі адведзенага месца. 

Праблема дрэнных дарог не абышла і Багданаўку. Асаблівы дыскамфорт адчуваецца на пад’ездзе да яе: тут пачынаецца “паласа перашкод” даўжынёй 15 кіламетраў. Адрэзак дарогі не мае асфальтавага пакрыцця. Сваёй чаргі на падсыпку чакаюць вуліцы Усходняя, Новая, Маладзёжная, Якуба Коласа, Камсамольская…

Як працяг балючай тэмы – тэрыторыя каля трасы М10, дзе знаходзяцца соткі вяскоўцаў. Штогод зямля зарастае зеллем, ствараючы не самы лепшы малюнак. 

На ферме №2 старшыня мясцовай гаспадаркі Сяргей Мелюх адзначыў: “Работнікі даглядаюць 128 рамонтных і 178 цялушак для ўзнаўлення статку, але гэтая лічба можа быць значна павялічана”. Такую думку выказаў і старшыня райвыканкама Уладзімір Мілашэўскі, тым больш, што якасць утрымання нядрэнная.  

Шэраг адмоўных эмоцый выклікалі прысядзібныя агароджы. Прычым на ўскраінах яны маюць лепшы выгляд, чым у цэнтры. Месцамі сучасныя жалезабетонныя канструкцыі чаргуюцца з пашкоджаным і “бяззубым” штакетам. Такі выгляд мелі многія вуліцы, адна з якіх – Узбярэжная. Тут, праўда, яшчэ адчуваецца жаданне людзей зрабіць навакольнае асяроддзе больш прывабным: старыя агароджы рамантуюць ці замяняюць на новыя – ажурныя. Як лічыць старшыня райвыканкама Уладзімір Мілашэўскі, “падобныя пейзажы XX-га стагоддзя не павінны сустракацца ў аграгарадку”.

ВЁСКА ПАВІННА БЫЦЬ ПРЫГОЖАЙ

Парадаваў стан комплексна-прыёмнага пункта, у якім гасцінна сустрэлі дзве Алены Мелюх – прыёмшчык заказаў і цырульнік. Па словах работніц, вострай запатрабаванасці людзей у паслугах КБА, на жаль, не назіраецца. Між тым, планы яны выконваюць. 

Была звернута ўвага на знешні і вонкавы выгляд будынка. Раней старыя сцены і інвентар не вабілі наведвальнікаў. Цяпер жа ўсё змянілася. Вось толькі, скардзяцца кліенты, цэны “кусаюца”. 

Загадчыца паштовага аддзялення Рыта Кавалевіч пахвалілася доўгачаканай паслугай – адносна танным інтэрнетам. Гэта зручна для жыхароў Багданаўкі, бо пакуль нямногія з іх маюць дома камп’ютэр з выхадам у “сусветную павуціну”. 

Ахвотна зазірнулі ў сельвыканкам, дзе агледзелі рабочыя памяшканні. У кабінетах светла і чыста, хаця сам будынак даволі стары і патрабуе рамонта.

Больш прыгожай звонку і ўнутры стала мясцовая лазня. А даведацца, як адпачывае вясковая моладзь, дапамог візіт у Багданаўскі СДК. 

Светлай прыгажосцю вітала царква святых пакутніц Веры, Надзеі, Любові і маці іх Сафіі. Але па словах іерэя Мікалая, нават у храме Божым ёсць свае праблемы, якія патрабуюць вырашэння: неабходны касметычны рамонт сцен і столі. 

ВЫНІКІ – ЯК МАТЭРЫЯЛ ДЛЯ РОЗДУМУ

На парозе Багданаўскай урачэбнай амбулаторыі гасцінна сустракала загадчыца Людміла Корань – малады спецыяліст, якая працуе ў вясковай установе аховы здароўя першы год. Яна расказала аб сярэдняй колькасці наведвальнікаў (20-30 чалавек на дзень), правяла экскурсію па кабінетах з новай медыцынскай тэхнікай, пазнаёміла з персаналам. Сёння работнікі актыўна змагаюцца з эпідэміяй грыпу. Аднак, працэсу можа перашкодзіць… нізкая тэмпература ў пакоях. На момант наведвання слупок тэрмометра спыніўся на +15 градусах Цэльсія. Пытанне ўзняў на падвядзенні вынікаў Дня Савета галоўны ўрач раёна Мікалай Кочык. Як высветлілася, асноўная праблема – у рабоце кацельні. Усталяваныя катлы працуюць на мясцовым відзе паліва – дровах, але ў іх працягваюць спальваць торфабрыкеты. Гэта спрыяе ўзнікненню кандэнсату, які і забівае сістэму. 

Начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Мікалай Арашкевіч расказаў аб правядзенні ў вёсцы прафілактычнай работы па прадухіленню ўзгаранняў у домаўладаннях грамадзян. 

Наступны Дзень Савета вырашана правесці ў Рэдзігерава. Якім сустрэне аграгарадок, чым пахваліцца ці прымусіць задумацца, пакажа час. Галоўнае, каб чарговы візіт стаў сапраўднай дапамогай на шляхувырашэння існуючых праблем.



Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть